• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-09-01

Зарегистрировалось:

241

кніжная выставаУзвіжанне, або Звіжанне, — назва аднаго з восеньскіх свят, якое прыпадае на 27 верасня. Па праваслаўным календары ў гэты дзень адзначаецца Узвіжанне Крыжа Гасподня ў гонар падзей 335 года, калі быў знойдзены крыж, на якім распялі Ісуса Хрыста.

У народнай свядомасці гэтае свята ўспрымалася як усеагульны рух, паварот на зіму: «Зямля з лета на зіму зварухнулася», «На Узвіжанне апошні сноп з поля пайшоў, птушкі ў вырай паляцелі» (г.зн. ураджай павінен быць убраны).

Па этнаграфічных звестках, з успамінаў старых людзей вядома, што напярэдадні гэтага свята ў вёсках будавалі новыя капліцы, на скрыжаванні дарог або каля крыніц ставілі новыя або фарбавалі старыя крыжы. Усё гэта рабілася ў знак удзячнасці за сабраны ўраджай і як абярэг ад зла, хвароб і нястачаў. У гэты дзень у некаторых вёсках наладжвалі хрэсны ход, каб «замкнуць» усіх жыхароў вёскі і іх падворкі на зіму ад мору, вайны і інш.

Паўсюдна ў гэты дзень ішлі ў царкву, каб пацалаваць Жыватворны Крыж, маліцца за хворых, нядужых, бедных. Казалі: «Калі на Узвіжанне з верай памаліцца каля Крыжа, то ён і мёртвага падыме».

Па народных назіраннях, на Узвіжанне «гады» (змеі) «сыходзяць» у невядомыя краіны, якія завуцца Ірыем, Вірыем. Таму існавала забарона хадзіць у лес 27 верасня. Лічылася, што апошні — «узвіжанскі» — укус змяі смяротны для чалавека.

У гэты дзень асабліва ўважліва зачынялі дзверы, вароты, вокны і г.д., каб змеі, якія «пайшлі ў пуць пад зямлю», не трапілі ў хату або хлеў, «на цяпло» (у падпечак, гной ці салому).

Паўсюдна дзень Узвіжання лічылі неспрыяльным для распачынання вялікіх і важных спраў, не гулялі вяселляў: лічылася, што ўсё распачатае ў гэты дзень скончыцца поўнай няўдачай ці не прынясе карысці, таму што «адбываецца барацьба паміж нячыстым і дабром, паўстае адна сіла супраць другой».

Таксама ў гэты дзень не ішлі з просьбай да ўлады, не падпісвалі ніякіх важных папер, не елі капусты (каб увесь год не было пуста), не білі бізуном жывёлу (не будзе весціся), не сварыліся (да разладу ў сям'і), не працавалі на агародзе. У гэты дзень нельга нічога аддаваць з дому, пазычаць што-небудзь.

У некаторых рэгіёнах на Узвіжанне пачыналі капаць познюю бульбу і збіраць журавіны, а таксама ссякаць капусту. Для адзінокіх, сталых людзей, удоў наладжвалі «помачы». Узвіжанская «капусная талака» — адна з такіх спрадвечных традыцый.

Да свята Узвіжання бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі-філіяла №1 на кніжнай выставе “Святога слова ісціна і сутнасць” аформілі кніжную палічку, якая размяшчаецца ў чытальным зале, кожны жадаючы можа з ёй азнаёміцца.