Юбілейны вечар “Адзін дзень і ўсё жыццё…”
У канцы чэрвеня ў раённай бібліятэцы адбыўся юбілейны вечар да 65-годдзя з дня нараджэння Міледзія Кукуця, нашага земляка, пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельніка народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”.
Вечар праходзіў ва ўтульнай і сяброўскай атмасферы. Спачатку з віншаваннем выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама Стома Людміла Уладзіміраўна і ўручыла юбіляру Ганаровую грамату аддзела.
Вядучымі сустрэчы, бібліятэкарамі Таццянай Райчонак і Жаннай Вугловай з дапамогай электроннай прэзентацыі нагадваліся старонкі біяграфіі пісьменніка. Звярталася ўвага на творчыя дасягненні Міледзія Мікалаевіча, было адзначана, што галоўная тэма яго твораў - зямное прызначэнне чалавека, асэнсаванне яго жыццёвых шляхоў.
Павіншавалі пісьменніка і выказалі яму шмат шчырых слоў кіраўнік аб’яднная “Світанак” Ала Міхайлава і яго ўдзельнікі, паэты Віктар Лагун і Уладзімір Мілянцей, а таксама даўні сябра, пісьменнік Віктар Праўдзін. Прагучалі музычныя віншаванні, у тым ліку на словы вершаў Міледзія Кукуця, ад Івана Гарбачонка і жаночай вакальнай групы “Душевный уют”.