• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-12-11

Зарегистрировалось:

217

Рэтра-выставаДзесяць гадоў пры раённай бібліятэцы існуе клуб па інтарэсах “Жаночы час”, які наведваюць энергічныя, жыццястойкія, ініцыятыўныя жанчыны-рукадзельніцы розных узростаў і прафесій.
20 лістапада адбылося юбілейнае пасяджэнне клуба пад назвай “Это было недавно, это было давно”. Да мерапрыемства агульнымі намаганнямі ўдзельніц клуба была арганізавана рэтра-выстава прадметаў побыту і адзення іх маладосці.

Калі чалавек у 10 гадоў толькі пачынае свой жыццёвы шлях, то за 10 гадоў існавання клуба яго ўдзельніцы арганізавалі дзясяткі выстаў сваёй творчасці, шмат падарожнічалі, удзельнічалі ў шматлікіх творчых конкурсах, сустракаліся з цікавымі людзьмі. Электронная прэзентацыя “Как это всё начиналось” стала яскравым пацвярджэнннем усяму зробленаму.

Р. Гракава і Т. Райчонак у ролі вядучыхНа працягу дзесяцігоддзя клубам па інтарэсах “Жаночы час” кіруе загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Таццяна Райчонак, а метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Вера Мілянцей рыхтуе цікавыя запамінальныя мерапрыемствы. Пад час юбілейнай вечарыны ініцыятыўныя бібліятэчныя спецыялісты ад імя дырэкцыі ДУК “Шаркаўшчынская ЦБС” былі ўзнагароджаны дыпломамі. Шутачны дыплом у якойсьці намінацыі атрымала кожная ўдзельніца клуба.

Аб тым, што вязанне – карысны і выгадны занятак, кружкоўцам нагадала Вера Мілянцей. А як загарэліся вочы жанчын, калі на памяць атрымалі буклет “Обычные блюда с изюминкой”, у якім метадыст сабрала рэцэпты любімых страў удзельніц клуба!

На працягу вечара гучала музыка, якая прайгравалася з бабіннага магнітафона і прайгравальніка 60-х гадоў мінулага стагоддзя.

Узнагарода кіраўніка клуба Райчонак Т.М.У сукенках стылю 70-х гадоў мінулага стагоддзя Раіса Гракава і Таццяна Райчонак, вядучыя вечара, весялілі гасцей, прапаноўваючы ім праспяваць песню па першаму радку, а таксама прыняць удзел у цікавых конкурсах, віктарынах.

Напрыканцы сустрэчы загадчыца аддзела раённай бібліятэкі звярнулася да наведвальнікаў радкамі верша:

“Успеху клубу, достижений разных
Сумейте равнодушных удивить!
Дней плодотворных, радостных, прекрасных
И долго, долго клубу жить!”