Узнагароджванне з нагоды Дня бібліятэк
За шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у бібліятэчную справу і з нагоды прафесійнага свята — Дня бібліятэк Падзякамі старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны бібліятэкар Ручайскай бібліятэкі-філіяла № 38 Ала Мілецеўна Філіпёнак і загадчыца Лужкаўскай бібліятэкі-філіяла № 29 Ірына Іосіфаўна Машара. 25 верасня, падчас нарады ў райвыканкаме, узнагароды жанчынам уручыў яго старшыня Дзмітрый Міхайлавіч Ламака.