Святкаванне 135-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа ў раённай бібліятэцы
У 2017 годзе спаўняецца 135 год з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа. З іх творчасцю вучні старэйшых класаў Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1 змаглі бліжэй пазнаёміцца падчас сустрэчы ў раённай бібліятэцы, якая адбылася 17 лістапада.
Цікавае мерапрыемства для вучняў у гэты дзень падрыхтавалі і правялі бібліятэкары Таццяна Міхайлаўна Райчонак і Алена Уладзіміраўна Кобелева. Свае любімыя вершы Купалы і Коласа падлеткам прачытала шаркаўчанка Галіна Пятроўна Сафончык. Вучням у гэты дзень таксама была прадстаўлена выстава літаратурных твораў знакамітых пісьменнікаў, без якіх немагчыма ўявіць нашу беларускую літаратуру