Раённае свята "Прыдзісненскія крыніцы"
2 ліпеня 2017 года ў памяшканні раённага Цэнтра культуры адбыўся традыцыйны раённы фестываль "Прыдзісненскія крыніцы". Другі год запар бібліятэкары райцэнтра запрашаюць наведвальнікаў гэтага свята ў "Бібліядвор". Як, вядома, у бягучым годзе ў нашай краіне будзе шырока святкавацца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, таму асноўная ўвага ў афармленні сёлетняга "Бібліядвара" была накіраванна на гэтую важную падзею.
Наведвальнікі свята мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай "Ад Скарыны да нашых дзён", дзе была прадстаўлена літаратурная спадчына сусветнавядомага першадрукара і творчасць нашых сучаснікаў - шаркаўшчынскіх паэтаў і пісьменнікаў. На выставе "Кніга сваімі рукамі" размяшчаліся самаробныя кнігі, створаныя бібліятэкарамі нашай сістэмы.
Вялікай папулярнасцю сярод наведвальнікаў карыстаўся "Фітабар", дзе можна было адведаць духмянай травяной гарбаты. Як дарослыя, так і маленькія наведвальнікі свята маглі зрабіць фотаздымак у імправізаванай фотазоне.