Прэзентацыя зборніка вершаў “Не злічыць у сэрцы светлых дум”.
23 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў “Не злічыць у сэрцы светлых дум”. Зборнік прысвечаны асобе і творчасці беларускага паэта Максіма Багдановіча і змяшчае вершы паэтаў з г.п.Шаркаўшчына, г.Глыбокае, г.Полацка, г.Віцебска.
У прэзентацыі прынялі ўдзел некаторыя аўтары вершаў, удзельнікі народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”: Людміла Ардынская, Уладзімір Мілянцей, Віктар Лагун, Ігар Дземідовіч, Надзея Паляк. Павіншавалі аўтараў з выхадам зборніка Ала Міхайлава, кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”, Міледзій Кукуць, пісьменнік, удзельнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. Словы ўдзячнасці выказала Стома Л.У., начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і на памяць аб сустрэчы ўручыла “світанкаўцам” фотаальбом, прысвечаны 515-годдзю г.п.Шаркаўшчына.