Прававая гадзіна “Асноўны закон – Канстытуцыя”
Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі з вучнямі 9 класа СШ № 2 прававую гадзіну “Асноўны закон – Канстытуцыя”.
Спачатку юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з асноўнымі раздзеламі Канстытуцыі, а потым паўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Знаўцы”. Гульня ўключала ў сябе віктарыну, тэставыя заданні, дзе трэба было выбраць правільны адказ, разглядалі сітуацыі, пры якіх кожная група ўдзельнікаў павінна была выказаць свой пункт гледжання на ўчынкі герояў.