Паездка ў горад Дзісну
19 верасня бібліятэкары ДУК “Шаркаўшчынская ЦБС” здзейснілі паездку ў самы маленькі горад нашай краіны – Дзісну. Нягледзячы на свае маштбы, Дзісна мае багатую гісторыю і шмат выдатных мясцінаў.
Спачатку наведалі храм Уваскрашэння Хрыстова. Святыня ўражвае сваёй веліччу і хараством, тут знаходзяцца дзве рэліквіі – ікона Божай Маці “Адзігітрыя” (канца ХVІ, пачатку ХVІІ стагоддзя) і мошчы свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава, прэсвітара Шаркаўшчынскага.
Вельмі цікава і змястоўна пра гісторыю храма і яго рэліквіі нам распавяла адна з яго прыхаджанак. Жанчынай было адзначана, што ў жыцці многіх веруючых, якія звярталі свае малітвы да іконы Божай Маці “Адзігітрыя” і мошчаў Канстанціна Жданава, адбываліся сапраўдныя дзівосы і растлумачыць іх ніхто не можа. Наведванне храма Уваскрашэння Хрыстова пакінула самыя яркія ўражанні, а таксама адчуванне нейкага своеасаблівага цяпла і святла.
Наступным пунктам падарожжа бібліятэкараў стаў музей гісторыі Дзісны. Супрацоўнікам музея была праведзена падрабязная экускурсія па яго пяці залах. Тут сабрана багатая калекцыя прадметаў даўніны: мэбля, прадметы побыту, адзенне, карціны, музычныя інструменты, грашовыя знакі, фотаздымкі. Асбалівую цікавасць выклікае зал, прысвечаны яўрэйскаму насельніцтву Дзісненскага раёна і яго ўкладу ў развіццё горада, а таксама трагедыі Другой сусветнай вайны – халакосту.
Як прафесіяналы сваёй справы, бібліятэкары не маглі абмінуць Дзісненскую гарадскую бібліятэку сямейнага чытання і з задавальненнем сюды завіталі. Калегі гасцінна сустрэлі нас, расказалі аб дзейнасці сваёй установы, падзялілся планамі на будучае, разам мы абмеркавалі некаторыя агульныя праблемы.