Падарунак для фонду раённай бібліятэкі ад дэпутата Вазміцеля І.К.
20 снежня падчас рабочай паездкі ў Шаркаўшчынскі раён старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў па Шаркаўшчынскай выбарчай акрузе Іван Канстанцінавіч Вазміцель наведаў Шаркаўшчынскую раённую бібліятэку і перадаў у яе фонд кнігі з уласнай бібліятэкі. Кніжны фонд раённай бібліятэкі ў гэты дзень папоўніўся асобнымі выданнямі айчыннай і замежнай класічнай літаратуры.
Сам жа дэпутат падчас сустрэчы з калектывам бібліятэкараў раёна выказаў пажаданне, каб бібліятэчную ўстанову наведвала як мага больш чытачоў, дзякуючы якім у нашым грамадстве паступова аднаўляецца добрая традыцыя: хадзіць у бібліятэкі і чытаць кнігі. За атрыманую ў фонд бібліятэкі літаратуру дэпутату падзякавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры и па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома.
Источник www.klich.by