Новая кніга Міледзія Кукуця
“У палоне кахання” – новая кніга Міледзія Мікалаевіча Кукуця, нашага земляка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. Кніга выйшла ў свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура” і ўключае ў сябе дзве аповесці і апавяданне. Галоўныя героі твораў — простыя вяскоўцы, руплівыя працаўнікі і сумленныя людзі. На іхнюю долю выпадае нямала гора, аднак яны з годнасцю праходзяць праз усе выпрабаванні і нарэшце знаходзяць сваё шчасце.
У хуткім часе выданне з’явіцца ў фондах бібліятэк раёна.