Літаратурнае падарожжа “Па старонках часопіса “Вясёлка”
Пад такой назвай для вучняў 4-х класаў СШ № 1 напярэдадні Дня роднай мовы адбылося літаратурнае падарожжа. Для маленькіх чытачоў павадыром у краіну роднай мовы стаў часопіс “Вясёлка”. Кожны раздзел, кожная старонка выдання – гэта цудоўны свет літаратурнага развіцця: “Чытанка-маляванка”, урокі Васі Вясёлкіна, майстар-класы , творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, як класікаў, так і сучаснікаў.
Пры дапамозе ўдзельнікаў літаратурнага клуба “Жывое слова” была зроблена старонка часопіса “Вясёлка”. Свой слоўнікавы запас дзеці папоўнілі новымі для іх беларускімі словамі.
Больш года ўдзельнікі клуба “Жывое слова” сябруюць з часопісам “Вясёлка”. Прыемнай навіной для хлопчыкаў і дзяўчынак стало тое, што ў адзіннаццатым нумары часопіса за 2017 год надрукаваны верш удзельніцы літаратурнага клуба Ірыны Дземідовіч.