Кніжнае лета
Іёдская бібліятэка ўдзяляе вялікую ўвагу арганізацыі культурнага дасуга дзяцей у перыяд летніх канікул.
Цікавыя мерапрыемствы праходзілі па праграме “На прыроду – з кнігай”, разам з чытачамі адпраўляліся на веласіпедах у падарожжа па родных сцежках сваёй вёскі.
У рамках праграмы праходзілі: экалагічная гадзіна “Эка-бум”, конкурсна-гульнявая праграма “Чароўны рамонак”, фальклорная хвілінка ля выставы народных умельцаў Цітовіч Л.М, сустрэча з мясцовай паэткай – Логінавай Марыяй Уладзіславаўнай. Лепшым чытачом па праграме была адзначана Малевіч Арына, якая атрымала памятны падарунак.
Надоўга запомняцца юным чытачам і флэш-акцыі “Сонца, лета і бібліятэка”, “Літаратурнае лета – 2018”.