Казкі пра Шаркаўград
Пры Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэцы паспяхова дзейнічае літатратурны гурток для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту “Жывое слова”. Яго юнымі ўдзельнікамі створаны казачныя гісторыі, аб’яднанаыя агульнай назвай “Казкі пра Шаркаўград”. Прысвечаны яны любай малой радзіме, гарадскому пасёлку Шаркаўшчына, які ў гэтым годзе адзначыў свой 515-гадовы юбілей. Ініцыятарам ідэі выступіла бібілятэкар Людміла Казіцкая, а навучэнцамі мясцовай дзіцячай школы пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў па сюжэтах казак намаляваны цудоўныя ілюстрацыі.
З гэтай нагоды ў дзіцячай бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы ілюстрацый да макета кнігі “Казкі пра Шаркаўград”. У выставе прынялі ўдзел: Стома Л.У., начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Праўдзін В.А., пісьменнік, наш зямляк, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Віктар Крук і Марына Ліпская, выкладчыкі мясцовай школы мастацтваў, самі юныя аўтары казак і ілюстарцый. У хуткім часе кніга павінна выйсці ў свет.