Казачны свет Якуба Коласа
16 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы пад такой назвай адбылося літаратурнае падарожжа, прысвечанае 135-годдзю Якуба Коласа. 4 "Б" клас СШ № 2 разам з класным кіраўніком Чарняўскай Аленай Алегаўнай сталі памочнікамі ў падрыхтоўцы гэтай цікавай сустрэчы. Малюнкі па сюжэтах казак Якуба Коласа сабралі цэлую выставу. Цікавай і яскравай была размова на тэму: "Чаму я навучыўся, калі прачытаў казкі Якуба Коласа?"
Яшчэ гучалі вершы класіка ў выкананні ўдзельнікаў літаратурнага клуба "Жывое слова". 4 "А" клас СШ № 1 разам з класным кіраўніком Алай Віктараўнай Радзько быў запрошаны ў якасці гледачоў. Яны таксама ўдзельнічалі ў абмеркаванні казак і вершаў Якуба Коласа.