Гістарычная гадзіна “Ён жыў для ўсіх часоў”
26 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава, беларускага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча. З гэтай нагоды 24 лютага бібліятэкар Германавіцкай бібліятэкі Хоміч Таццяна і бібліятэкар Вялікасельскай бібліятэкі Якімовіч Ірына наведалі аддзяленне кругласутачнага прабывання састарэлых і інвалідаў у вёсцы Дзікева. Для пастаяльцаў гэтага аддзялення бібліятэкары правялі гістарычную гадзіну “Ён жыў для ўсіх часоў”. Якімовіч Ірына прайшла жыццёвай дарогай Пятра Міронавіча. Больш падрабязна спынілася на партызанскай дзейнасці Машэрава, а таксама расказала пра трагічную смерць Пятра Міронавіча.
Хоміч Таццяна правяла агляд кніг, прысвечаных П.М. Машэраву. “Не говорите с тоской, их нет” - гэта кніга ўспамінаў пра П.М. Машэрава, выдадзеная ў 2003 годзе да яго 85-годдзя. Тут змяшчаюцца звесткі пра дзяцінства, юнацтва, студэнцкія гады, пра падпольную і партызанскую барацьбу ў час фашысцкай акупацыі, пра партыйную работу Пятра Міронавіча. Успамінаюць пра гэта родныя і блізкія, аднакласнікі і аднакурснікі, вучні і настаўнікі, сябры па падпольнаму руху, супрацоўнікі па камсамольскай і партыйнай рабоце.
Кніга Уладзіміра Якутава “Пётр Машэраў” - гэта мастацка-дакументальная аповесць. Яна багатая на гістарычны матэрыял і фотаздымкі. З душэўнай цеплынёй і ў займальнай форме вядзецца аповед пра жыццё і дзейнасць Пятра Міронавіча, які прайшоў нялёгкі шлях ад простага настаўніка да камісара партызанскай брыгады, ад камсамольскага рабочага да палітычнага дзеяча.
Прысутныя ўважліва слухалі расказ бібліятэкара, з цікавасцю пагарталі старонкі кніг, а некаторыя пажадалі пачытаць іх больш падрабязна.