Бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі-філіяла №1 атрымала Падзяку старшыні райвыканкама
6 снежня падчас чарговай рабочай планёркі ў вялікай зале райвыканкама кіраўнік раёна Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўручыў падзяку старшыні бібліятэкару дзіцячай бібліятэкі – філіяла №1 дзяржаўнай установы культуры “Шаркаўшчынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Людміле Аляксандраўне Казіцкай за шматгадовую добрасумленную працу, папулярызацыю дзіцячай літаратуры і чытання, развіццё творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення.
Людміла Аляксандраўна стварыла ўмовы для інтэлектуальных, творчых зносін чытачоў, развіваючы розныя формы індывідуальнай і масавай работы. Па яе ініцыятыве было арганізавана аматарскае аб’яднанне “Жывое слова”, мэтай якога з’яўляецца прывіццё любові да чытання і кнігі, раскрыццё творчага патэнцыялу дзяцей, вывучэнне праваслаўнай культуры, арганізоўвае вечарыны, сустрэчы, культурныя акцыі, на якія запрашаюцца святары, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” і людзі, якія ўнеслі значны ўклад у жыццё Шаркаўшчынскай зямлі.
У 2017 годзе плённа працавала над распрацоўкай і рэалізацыяй духоўна-інтэлектуальнага праекта “Час, які ніколі не скончыцца”, які быў прымеркаваны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
У Год малой радзімы бібліятэкар шмат увагі надае правядзенню мерапрыемстваў да 80-годдзя Віцебскай вобласці і 515-годдзя г.п. Шаркаўшчына.