Акцыя “Гадзіна Зямлі” ў раённай бібліятэцы
Штогод у перадапошнюю або апошнюю суботу сакавіка па ўсім свеце праходзіць акцыя «Гадзіна Зямлі”. Яе мэта — прыцягненне ўвагі аб неабходнасці адказных адносін да навакольнага свету, да праблемы змянення клімату. Сваю неабыякавасць жыхары планеты дэманструюць адключэннем на адну гадзіну асвятлення і электрапрыбораў, якія не ўплываюць на грамадскую бяспеку. У 2018 годзе «Гадзіна Зямлі» праводзілася 24 сакавіка з 20.30 да 21.30.
Далучылася да гэтай падзеі і раённая бібліятэка. 22 і 23 сакавіка тут адбылася інфармацыйная акцыя “60+”. Сярод чытачоў бібліятэкі распаўсюджваліся інфармацыйныя закладкі, вялася гутарка аб даце і часе правядзення акцыі, яе мэтах, заклікалі прыняць у ёй удзел. Бібліятэкар Алена Кобелева прыняла ў акцыі непасрэдны ўдзел, адключыўшы асвячэнне ў адным з пакояў свайго дома.