• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-05-18

Зарегистрировалось:

212

Верш чытае Кацярына СоснаБягучы год у нашай краіне аб’яўлены Годам малой радзімы. Сёлета ж спаўняецца 515 гадоў з часу першага ўпамінання г.п. Шаркаўшчына. Менавіта гэтым падзеям у Шаркаўшчынскай раённай бібліятэцы было прысвечана краязнаўчае падарожжа “Маўклівыя сведкі сівой даўніны”.

Бібліятэкар Алена Кобелева ў час акцыі Гадзіна ЗямліШтогод у перадапошнюю або апошнюю суботу сакавіка па ўсім свеце праходзіць акцыя «Гадзіна Зямлі”. Яе мэта — прыцягненне ўвагі аб неабходнасці адказных адносін да навакольнага свету, да праблемы змянення клімату. Сваю неабыякавасць жыхары планеты дэманструюць адключэннем на адну гадзіну асвятлення і электрапрыбораў, якія не ўплываюць на грамадскую бяспеку. У 2018 годзе «Гадзіна Зямлі» праводзілася 24 сакавіка з 20.30 да 21.30.

Благодарные зрители22 марта детская библиотека отметила свой 55-летний юбилей театрализованным представлением «Праздник дома, где живут книги», тем самым открыв «Неделю детской и юношеской книги». Гостями праздника стали юные читатели третьих классов СШ № 1.

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі з вучнямі 9 класа СШ № 2 прававую гадзіну “Асноўны закон – Канстытуцыя”.

Выступае Віктар ПарўдзінУ Лужкаўскім сельскім Доме культуры сумесна з Лужкаўскай бібліятэкай адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Аптыміст з берагоў Мнюты”. Ганаровым госцем сустрэчы стаў Віктар Праўдзін, беларускі пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар твораў дэтыктыўна-прыгодніцкага жанру, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі на лужкаўскай зямлі і ў Шаркаўшчыне.

Вядучая мерапрыемства - Таццяна РайчонакУ раённай бібліятэцы для вучняў 11 “Б” класа СШ № 1 адбыўся ўрок выдатнай асобы “Вечной памятью он жил”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава.

Агляд кніг праводзіць бібліятэкар Таццяцна Хоміч26 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава, беларускага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча. З гэтай нагоды 24 лютага бібліятэкар Германавіцкай бібліятэкі Хоміч Таццяна і бібліятэкар Вялікасельскай бібліятэкі Якімовіч Ірына наведалі аддзяленне кругласутачнага прабывання састарэлых і інвалідаў у вёсцы Дзікева. Для пастаяльцаў гэтага аддзялення бібліятэкары правялі гістарычную гадзіну “Ён жыў для ўсіх часоў”. Якімовіч Ірына прайшла жыццёвай дарогай Пятра Міронавіча. Больш падрабязна спынілася на партызанскай дзейнасці Машэрава, а таксама расказала пра трагічную смерць Пятра Міронавіча.

Удзельнікі ўрока мужнасці з вядучайНапярэдадні Дня абаронцаў Айчыны для вучняў 10 і 11 класаў школ гарадскога пасёлка ў дзіцячай бібліятэцы адбыўся ўрок мужнасці “Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць”.
Ганаровымі гасцямі сустрэчы сталі: Ан Валерый Інакенцевіч падпалкоўнік у адстаўцы, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў”; Кукуць Міледзій Мікалаевіч, праходзіў армейскую службу ў паветрана-дэсантных вайсках, быў намеснікам камандзіра ўзвода, атрымаў званне старшага сяржанта, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі; Протас Васілій Савіч, сяржант, камандзір аддзялення па ваджэнню калёсных машын, разведчык асобнага разведбатальёна, з 20 студзеня 1984 года па 20 кастрычніка 1985 года праходзіў службу ў рэспубліцы Афганістан, у горадзе Баграм, зараз старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Пераможцы конкурсу Зімовыя фантазіі22 лютага 2018 года адбылася рабочая нарада бібліятэкараў раёна. Былі падведзены вынікі работы бібліятэк за 2017 год, дэманстравалася электронная прэзентацыя “Аб рабоце бібліятэк у Год навукі”. Супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу пазнаёмілі бібліятэкараў з палажэннямі раённых конкурсаў 2018 года “Табе, Шаркаўшчына любая, прысвячаецца!” (конкурс электронных прэзентацый), “Нам кніга адкрывае свет” (на лепшы рэкамендацыйны спіс літаратуры для дзяцей), правялі ўрок камп’ютарнай граматнасці “Работа з табліцамі ў Microsoft Word”. Сельскімі бібліятэкарамі аналізавалася планы работы калег на 2018 год. У рамках нарады адбылася паэтычная хвілінка “Чытаем любімыя радкі: жанчыны ў паэзіі” (беларускія паэткі-юбіляры 2018 года).

СТАРОНКА ДЛЯ ЧАСОПІСА ВЯСЁЛКАПад такой назвай для вучняў 4-х класаў СШ № 1 напярэдадні Дня роднай мовы адбылося літаратурнае падарожжа. Для маленькіх чытачоў павадыром у краіну роднай мовы стаў часопіс “Вясёлка”. Кожны раздзел, кожная старонка выдання – гэта цудоўны свет літаратурнага развіцця: “Чытанка-маляванка”, урокі Васі Вясёлкіна, майстар-класы , творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, як класікаў, так і сучаснікаў.