• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-23

Зарегистрировалось:

212

Удзельнікі ўрока мужнасці з вядучайНапярэдадні Дня абаронцаў Айчыны для вучняў 10 і 11 класаў школ гарадскога пасёлка ў дзіцячай бібліятэцы адбыўся ўрок мужнасці “Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць”.
Ганаровымі гасцямі сустрэчы сталі: Ан Валерый Інакенцевіч падпалкоўнік у адстаўцы, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў”; Кукуць Міледзій Мікалаевіч, праходзіў армейскую службу ў паветрана-дэсантных вайсках, быў намеснікам камандзіра ўзвода, атрымаў званне старшага сяржанта, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі; Протас Васілій Савіч, сяржант, камандзір аддзялення па ваджэнню калёсных машын, разведчык асобнага разведбатальёна, з 20 студзеня 1984 года па 20 кастрычніка 1985 года праходзіў службу ў рэспубліцы Афганістан, у горадзе Баграм, зараз старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Уважлівыя слухачыСустрэча праходзіла ў форме гутаркі. Госці дзяліліся ўспамінамі свайго армейскага і ваеннага жыцця, паказвалі фотаздымкі тых часоў, і, вядома, давалі наказ маладому пакаленню, асабліва юнакам, каб яны былі сапраўднымі мужчынамі: мужнымі, мэтанакіраванымі, уважлівымі да сваіх блізкіх. Юнакі і дзяўчаты з цікавасцю слухалі гасцей і задалі ім шмат пытанняў.
Міледзій Кукуць адзначыў, што ў яго творчасці пэўнае месца займаюць творы, прысвечаныя ваенным падзеям, якія адбываліся ў нашай краіне ў розныя часы, а таксама ўласным ўспамінам пра гады службы ў арміі. Паэт зачытаў верш-прысвячэнне воінам-афганцам «Из памяти не стереть…».
Напрыканцы сустрэчы юнакі і дзяўчаты ў паштоўках выказалі свае пажаданні былым вайскоўцам, а супрацоўнікі бібліятэкі ўручылі ім памятныя сувеніры.