• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-12-16

Зарегистрировалось:

59

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm 2

80 let

klich radzimy

Для ўдзельнікаў дзіцячага клуба “Чамучкі”, што дзейнічае пры Лужкаўскай бібліятэцы, студзень завяршыўся чарговым пасяджэннем, якое мела форму віртуальнага падарожжа “Гістарычныя мясціны Віцебшчыны”, прымеркаванага да знамянальнай падзеі — 80-годдзя з Дня заснавання Віцебскай вобласці.

Цікава і змястоўна пра развіты прамысловы і сельскагаспадарчы паўночны рэгіён Беларусі, яго гарады, архітэктурныя помнікі і запаведныя мясціны паведаміла вучням 2-5 класаў прэзентацыя “Мая Віцебшчына”. Слайд-падарожжа па гістарычных мясцінах вобласці пазнаёміла дзяцей са шматлікімі архітэктурнымі помнікамі, да якіх адносяць Віцебскую ратушу, Сафійскі сабор у Полацку, Пакроўскую царкву ў Талочыне, Петрапаўлаўскую царкву ў Беразвеччы пад Глыбокім і іншыя, а таксама яшчэ раз нагадала знакамітыя імёны Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Марка Шагала, Язэпа Драздовіча, Міхаіла Савіцкага, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава — людзей, якія з’ўляюцца гонарам не толькі беларускай, але і сусветнай культуры.

Дапоўніла аповед пра віцебскую зямлю зборка цікавых гісторыка-геаграфічных відэафактаў “Пад сузор’ем Віцебшчыны” пра старажытныя валуны Беларускага Паазер’я, адным з якіх з’яўляецца Барысаў камень у Полацку, пра багаты разнастайны жывёльны і раслінны свет Бярэзінскага біясфернага запаведніка — візітнай карткі Лепельшчыны і рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня”, размешчаны на тэрыторыі Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў, пра самую вялікую ў краіне азёрную групу — Браслаўскія азёры і самы маленькі горад не толькі Віцебшчыны, але і краіны — Дзісну.
Віктарына-падарожжа “Славутыя землякі” яшчэ раз нагадала дзецям пра вядомых асветнікаў і гуманістаў, дзеячаў культуры і мастацтва, таленавітых мастакоў і пісьменнікаў, кампазітараў і музыкантаў, даследчыкаў і вынаходнікаў Віцебшчыны.

Цікавае і насычанае мерапрыемства пакінула шмат прыемных уражанняў і жаданне далей пазнаваць свой віцебскі край. Кожны з яго ўдзельнікаў знайшоў і забраў з сабой часцінку каштоўнага багацця, што захоўваецца ў незлічоных лабірынтах гістарычнай спадчыны Прыдзвінскага краю.