• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-12-16

Зарегистрировалось:

59

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm 2

80 let

klich radzimy

Вядучая мерапрыемства - Таццяна РайчонакУ раённай бібліятэцы для вучняў 11 “Б” класа СШ № 1 адбыўся ўрок выдатнай асобы “Вечной памятью он жил”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава.

Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Таццяна Райчонак пазнаёміла юнакоў і дзяўчат з біяграфіяй віднага палітычнага дзеяча нашай краіны. Цікава было даведацца пра паходжанне роду Машэравых, пра дзіцячыя і студэнцкія гады Пятра Міронавіча. Падрабязна ўспаміналася партызанская дзейнасць Машэрава ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пётр Міронавіч прайшоў нялёгкі шлях ад простага настаўніка да камандзіра партызнаскай брыгады, ад камсмольскага работніка да палітычнага дзеяча.
Вядучая сустрэчы звярнула ўвагу прысутных на заслугі Машэрава за гады кіраўніцтва нашай краінай.
Расказ бібліятэкара суправаджаўся дэманстрацыяй электроннай прэзентацыі, вучні чыталі вершы ў гонар Пятра Міронавіча. . Напрыканцы сустрэчы яе ўдзельнікі атрымалі буклеты “Пётр Міронавіч Машэраў”, падрыхтаваныя супрацоўнікамі раённай бібілятэкі.

Верш чытае Яўген МашнюкУдзельнікі сустрэчы