• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-12-17

Зарегистрировалось:

59

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm 2

80 let

klich radzimy

Удзельнікі святаНапярэдадні Міжнароднага дня сям'і Каўшэлеўскай бібліятэкай сумесна з мясцовым Домам фальклору і Новапагосцкім дзіцячым садком-школай было арганізавана і праведзена свята "Семья - это то, что с тобою всегда". Мерапрыемства пачалося з дэманстрацыі электроннай прэзентацыі "Сем цудаў вёскі Каўшэлева", прысвечанай працавітым, творчым і таленавітым жыхарам вёскі Каўшэлева. Гэта - музычны дэут сям'і Адамёнак, мясцовая паэтка Надзея Вайцюль, удзельнікі народнага фальклорнага калектыву "Купалінка", проста лепшыя гаспадары сяла і інш.

Бібліятэкар Лена Мядзелец пазнаёміла прысутных з гісторыяй ўзнікнення вёскі Каўшэлева, зачытала ўспаміны старажылаў аб мінулым жыцці вёскі.
Увазе гледачоў хлопчыкамі і дзяўчынкамі былі прадстаўлены музычныя і танцавальныя нумары, дэкламаваліся вершы. Затым дзеці разам са сваімі бацькамі прынялі ўдзел у спартыўна-гульнёвай праграме "Спорт і сям'я".
Напрыканцы свята бацькі атрымалі ад сваіх дзяцей віншавальныя паштоўкі.

Інфармацыйная гадзіна "Самае галоўнае слова - сям'я"

Удзельнікі сустрэчыНемалаважную ролю ў працэсе маральнага і духоўнага выхавання сям’і, яе ўмацавання адыгрывае кніга і бібліятэка. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі вядуць вялікую працу па ўмацаванню сямейных адносінаў, папулярызацыі сямейных каштоўнасцей і арганізацыі сямейнага адпачынку.
Да Міжнароднага дня сям’і ў чытальнай зале раённай бібліятэкі для вучняў 9-х класаў СШ № 1 адбылася інфармацыйная гадзіна “Самае галоўнае слова – сям’я”.
Бібліятэкар Алена Кобелева пазнаёміла старшакласнікаў з гісторыяй узнікнення свята, звярнула ўвагу на ролю сям’і ў выхаванні чалавека.
З вялікай цікавасцю юнакі і дзяўчаты слухалі выступленне настаяцеля храма Прачыстай Прасвятой Багародзіцы, протаіерэя Пятра Бараноўскага. Ён паведаміў аб тым, што з даўніх часоў стварэнне сям’і лічыцца адной з самых важных падзей у жыцці чалавека, да якога трэба адндосіцца ўдумліва і сур’ёзна. У сучасным мітуслівым свеце праблема захавання сям’і з’яўляецца вельмі актуальнай. Нават стаіць пытанне аб адраджэнні сям’і як сацыяльнага інстытута. Звязана, гэта перш за ўсё, з шырокім распаўсюджваннем сярод моладзі так званых грамадзянскіх шлюбаў. Айцец Пётр адзначыў, што правасалўная царква да гэтай сацыяльнай з’явы ставіцца неагатыўна. Свяшчэннік даў наказ моладзі, што стварыўшы сям’ю, трэба абавязкова імнкнуцца яе захаваць. Павага, любоў і вернасць – адны з галоўных састаўляючых шчаслівай сям’і.
Яшчэ адным госцем мерапрыемства стала начальнік аддзела ЗАГС Шаркаўшчынскага райвыканкама Каланда Марына Крыштофаўна. Яна пазнаёміла старшакласнікаў з функцыямі аддзела ЗАГС, якія прадугледждваюць не толькі рэгістрацыю шлюбаў, але і шэраг іншых юрыдычных працэдур. Юрыст адзначыла, што ў бягучым годзе органы ЗАГС Рэспублікі Беларусь адзначаюць 100-гадовы юбілей. Затым Марына Крыштофаўна прывяла некаторыя статыстычныя звесткі: колькасць зарэгістрыраваных шлюбаў на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна за бягучы перыяд 2017 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2016 года, сярдэні ўзрост уступаючых у шлюб, самыя папулярныя імёны нованароджаных у нашым рэгіёне. Напрыканцы сустрэчы старшакласнікі з задавальненнем адказалі на пытанні анкеты “Якасці маёй будучай жонкі” (для юнакоў) і “Якасці майго будучага мужа” (для дзяўчат).