• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-12-19

Зарегистрировалось:

59

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm 2

80 let

klich radzimy

Свята Нараджэння Хрыстова ў дзіцячай бібліятэцыНапрыканцы снежня ў дзіцячай бібліятэцы бібліятэкарам Людмілай Казіцкай была арганізавана сустрэча, прысвечаная святу Нараджэння Хрыстова з удзелам вучняў 5 “Б” класа СШ № 1, выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў Алы Уладзіміраўны Міхайлавай і Мечыслава Эмануілавіча Касцюка, фальклорнага гурта “Святачкі”.

Ганаровым госцем сустрэчы стаў настаяцель храма “Усіх Смуткуючых Радасць, пратаіерэй Віктар Валашчук. Спачатку айцец Віктар паведаміў дзецям аб значэнні свята Нараджэння Хрыстова, аб Ісусе Хрысце, яго нараджэнні і зямным шляху. Затым свяшчэннік звярнуў увагу на ікону “Нараджэння Хрыстова” і растлумачыў яе сэнс.
Па народнай традыцыі святкаванне Нараджэння Хрыстова суправаджаецца абрадам калядавання. У ролі калядоўшчыкаў і гаспадароў выступілі юныя ўдзельнікі гурта “Святачкі”. Яны парадавалі прысутных музыкай і песнямі, танцамі і жартоўнымі конкурсамі.

Свята Нараджэння Хрыстова ў дзіцячай бібліятэцы	Свята Нараджэння Хрыстова ў дзіцячай бібліятэцы	Свята Нараджэння Хрыстова ў дзіцячай бібліятэцы