• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-12-16

Зарегистрировалось:

59

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm 2

80 let

klich radzimy

Сустрэча з воінам-афганцам у дзіцячай бібліятэцыДзень воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія прымалі ўдзел у замежных ваенных канфліктах, адзначылі 16 лютага ў дзіцячай бібліятэцы. На сустрэчу са старшынёй Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васіліем Cавічам Протасам, які з’яўляўся удзельнікам баявых дзеянняў у горадзе Баграм з 1983 па 1985 год, завіталі вучні 8 “Б” класа Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1. Падчас цікавай размовы з воінам-інтэрнацыяналістам дзеці многае даведаліся пра падзеі вайны ў Афганістане, пра армейскую дружбу і службу нашых землякоў у гэты складаны перыяд.З вялікай цікавасцю і ўвагай сучасныя школьнікі слухалі аповед удзельніка баявых дзеянняў і задавалі свае пытанні.

Напрыканцы сустрэчы загадчыца дзіцячай бібліятэкі і вядучая мерапрыемства Тамара Эдвардаўна Паляк уручыла Васілію Савічу невялікі сувенір на памяць і падзякавала яму за гатоўнасць заўсёды сустракацца з дзецьмі, за шчырую цікавасць да работы з вучнямі і жаданне прымаць актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.

Сустрэча з воінам-афганцам у дзіцячай бібліятэцыСустрэча з воінам-афганцам у дзіцячай бібліятэцы