• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-12-19

Зарегистрировалось:

59

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm 2

80 let

klich radzimy

Вера Арсаноф’еўна МілянцейНапрыканцы чэрвеня за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у бібліятэчную справу і ў сувязі з юбілеем метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынту цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вера Арсаноф’еўна Мілянцей узнагароджана Падзякай раённага выканаўчага камітэта, якую жанчыне ўручыў яго старшыня Дзмітрый Міхайлавіч Ламака.

Вера Арсаноф’еўна – карэнная шаркаўчанка, у складзе калектыву Шаркаўшчынскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы працуе з 1991 года. Пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума па размеркаванні была накіравана бібліятэкарам у Пашкоўскую бібліятэку. Праз 5 гадоў, пасля выхаду з дэкрэтнага водпуску, перавялася на працу ў гарадскі пасёлак, спачатку бібліятэкарам, а потым метадыстам у метадычны кабінет ЦБС.
27 гадоў працоўнага стажу ў сістэме бібліятэк раёна наглядна прадэманстравалі: бібліятэчная работа для В. А. Мілянцей стала справай усяго жыцця. А сярод абавязкаў Веры Арсаноф’еўны – аказанне метадычнай і практычнай дапамогі супрацоўнікам сельскіх бібліятэк, курыраванне дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў, вядзенне інфармацыйнага банку дадзеных, што адлюстроўвае выкананне статыстычных паказчыкаў бібліятэчнымі ўстановамі раёна.
У свой вольны час Вера Арсаноф’еўна захапляецца хатнімі раслінамі і кветкамі, а таксама рукадзеллем, з задавальненнем наведвае гурток “Жаночы час”, створаны пры раённай бібліятэцы. У Веры Арсаноф’еўны 2 дачкі. Старэйшая Люба – дызайнер па прафесіі, пражывае ў Мінску. Малодшая Надзея — у нашым гарадскім пасёлку.