• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-12-19

Зарегистрировалось:

59

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm 2

80 let

klich radzimy

Удзельнікі дэкаратыўна-мастацкай выставы разам з майстрамНапрыканцы лістапада сярод работнікаў бібліятэчнай сістэмы адбылася нарада па вызначэнні стратэгічных задач на 2019 год.
У дапамогу бібліятэкарам пры састаўленні гадавога плана на 2019 год былі распрацаваны і прэзентаваны метадычныя дапаможнікі “Краязнаўчы каляндар Шаркаўшчынскага раёна” і “Каляндар знамянальных і памятных дат – 2019”.


Падчас творчай лабараторыі “Бібліязнаходка года” бібліятэкары пашырылі свае веды і навыкі ў прафесійнай дзейнасці. Бібліятэкар Радзюкоўскай бібліятэкі пазнаёміла з методыкай састаўлення краязнаўчага турыстычнага экскурса “Край мой – мая Радзіма”, бібліятэкар жа Зоркаўскай бібліятэкі падзялілася сваімі планамі па арганізацыі “Святліцы паэтычнай”. У сваім выступленні загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу расказала аб краязнаўчых праектах, якія мяркуюцца рэалізаваць у сістэме ў наступным годзе.

Пераможцы конкурсаўКульмінацыйным момантам нарады стала падвядзенне вынікаў конкурсаў “Табе, Шаркаўшчына любая, прысвячаецца” (на лепшую электронную презентацыю) і “Нам кніга адкрывае свет” (на лепшы рэкамендацыйны спіс літаратуры для дзяцей). Пераможцы конкурсаў атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.

А на заканчэнні нарады бібліятэкары наведалі дэкаратыўна-мастацкую выставу “Душа творит и радуется” , на якой былі прадстаўлены работы Марыі Людвігаўны Талапіла, якая калісьці таксама працавала ў бібліятэчнай сістэме.