• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-12-16

Зарегистрировалось:

59

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm 2

80 let

klich radzimy

Верш чытае Кацярына СоснаБягучы год у нашай краіне аб’яўлены Годам малой радзімы. Сёлета ж спаўняецца 515 гадоў з часу першага ўпамінання г.п. Шаркаўшчына. Менавіта гэтым падзеям у Шаркаўшчынскай раённай бібліятэцы было прысвечана краязнаўчае падарожжа “Маўклівыя сведкі сівой даўніны”.

Спачатку ўдзельнікі мерапрыемства з дапамогай летапісца здзейснілі падарожжа ў далёкае мінулае нашага мястэчка, якое адыходзіла ў спадчыну розным магнатам, не адзін раз здавалася ў арэнду.
Затым прагучаў урывак з кнігі Германа Кірылава “Пах жыта”, у якім цудоўна апісваецца даваенны выгляд Шаркаўшчыны.
У бібліятэцы беражна захоўваюцца ўспаміны старажылаў нашага мястэчка Юзэфовіча Станіслава Альбінавіча і Ваштаёнка Васіля Аляксеевіча. Дзякуючы гэтым успамінам, удзельнікі сустрэчы даведаліся, а некаторыя прыгадалі, дзе ў былыя часы размяшчаліся будынкі ўлады, грамадскага харчавання, міліцыі, аховы здароўя, магазіны. Грунтоўна дапоўніла ўспаміны выстава рэтра-фотаздымкаў.
А скончылася сустрэча вандроўкай па Шаркаўшчыне сённяшняй, у якой жывуць і працуюць таленавітыя людзі.
На працягу мерапрыемства гучалі вершы-прысвячэнні любай Шаркаўшчыне М. Кукуця, В. Лагуна, Н. Паляк. Кацярына Сосна напрыканцы зачытала верш, які прысвяціла гісторыі Шаркаўшчыны.

Далёкае мінулае нагадвае летапісец