• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-12-16

Зарегистрировалось:

59

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm 2

80 let

klich radzimy

Выступае Віктар ПарўдзінУ Лужкаўскім сельскім Доме культуры сумесна з Лужкаўскай бібліятэкай адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Аптыміст з берагоў Мнюты”. Ганаровым госцем сустрэчы стаў Віктар Праўдзін, беларускі пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар твораў дэтыктыўна-прыгодніцкага жанру, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі на лужкаўскай зямлі і ў Шаркаўшчыне.

Спачатку ішоў змястоўны аповед аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, які перамяжоўваўся музычнымі нумарамі ў выкананні супрацоўнікаў Лужкаўскага сельскага Дома культуры Ірыны Буднік і Сяргея Гамановіча.
Узнёсла і з радасцю Віктар Праўдзін выступіў перад землякамі, а потым непрыкметна сустрэча набыла форму “пытанне-адказ”, дзе прысутныя змаглі атрымаць адказы на цікавыя для іх пытанні.
Вядучы сустрэчы - бібліятэкары Ірына Машара і Лена ГугалінскаяСловы ўдзячнасці і падзякі за літаратурны візіт прагучалі з вуснаў старшыні Лужкаўскага сельвыканкама Таццяны Мікалаеўны Краснадубскай. Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы не змог не падзяліцца і Тадэвуш Струй, актыўны чытач Лужкаўскай бібліятэкі, даўні знаёмы і сябра Віктара Праўдзіна.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі атрымаць ў падарунак кнігу з асабістым подпісам аўтара. Не выключэннем стала і бібліятэка, якая таксама атрымала кнігі беларускага пісьменніка.
Сустрэча прайшла ва ўтульнай і сяброўскай атмасферы. Аднавяскоўцы ганарацца сваім таленавітым земляком і вельмі рады, што адбылася такая цікавая імпрэза.