• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-12-19

Зарегистрировалось:

59

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm 2

80 let

klich radzimy

Агульны фотаздымак на памяцьУ аддзяленні дзённага прабывання інвалідаў бібліятэкары раённай бібліятэкі Наталля Сырцова і Раіса Гракава правялі літаратурную гадзіну “Чытаем і размаўляем па–беларуску”. Эпіграфам сустрэчы сталі радкі з верша Ніла Гілевіча, прысвечанага нашай роднай мове, мове нашых бацькоў і дзядоў, мове, гісторыя якой няпростая і цікавая.

Удзельнікі мерапрыемства разгадвалі беларускія загадкі, тлумачылі сэнс прыказак і прымавак, перакладалі з рускай мовы на беларускую і наадварот, успомнілі народныя звычаі і абрады беларусаў. Пазнаёміліся са знакамітымі асобамі Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і станаўленне роднай мовы. Напрыканцы мерапрыемства адбылася віктарына “Апрані і накармі суседа”. Трэба было сярод прапанаваных прадметаў выбраць беларускія стравы і нацыянальнае беларускае адзенне, апрануць і накарміць суседа.