• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-12-16

Зарегистрировалось:

59

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm 2

80 let

klich radzimy

Букет любімых вершаўУ Каўшэлеўскай бібліятэцы адбылася чарговае пасяджэнне клуба па інтарэсах ”Гаспадыня”, прысвечанае Сусветнаму дню паэзіі пад назвай “Букет любімых вершаў”. За кубачкам гарбаты ўдзельніцы аб’яднання чыталі вершы ўласнага сачынення і вершы любімых аўтараў.

Спачатку вядучая паведаміла аб гісторыі ўзнікнення свята. Згодна з рэзалюцыяй трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ад 15 лістапада 1999 г. 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Асноўнай мэтай свята з’яўляецца падтрымка моўнай разнастайнасці праз магчымасці паэтычнага слова, садзейнічанне развіццю паэзіі, вяртанне да вуснай традыцыі паэтычнага чытання.
Удзельнікі мерапрыемства не былі пасіўнымі слухачамі. Вершы вядомых паэтаў Э.Асадава, А.Ахматавай, Л.Рубальскай прачытала Кавальчук Марыя Генрыхаўна. Туронак Ядзвіга Уладзіміраўна з задавальненнем прачытала вершы Тамары Красновай-Гусачэнка. Асабліва ўразіў усіх прысутных верш паэткі пра яе малую радзіму “Даже самая широкая дорога начинается от отчего порога…”.
Букет любімых вершаўПрыхільніца белерускай паэзіі Верашчака Лідзія Іванаўна прадэкламавала вершы нашай зямлячкі Людмілы Ардынскай. Дарэчы, яна зрабіла шэраг перакладаў вершаў Т.Красновай-Гусачэнка на беларускую мову, што надало ім асаблівую мілагучнасць. Пачынаючая паэтка Надзея Вайцюль пазнаёміла прысутных са сваёй творчасцю. Піша яна пра тое, што ёй падказвае сэрца, да чаго ляжыць яе душа. Тэма яе паэзіі: каханне, прырода, малая радзіма і інш.

Напрыканцы паэтычнай гадзіны яе ўдзельніцы прыйшлі да высновы, што паэзія акрыляе чалавека, робіць яго добрым, міласэрным і сапагадлівым.