• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German Spanish

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2019-03-21

Зарегистрировалось:

62

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

333 44

klich radzimy

Гугалінская Лена АндрэеўнаПрафесія бібліятэкара вельмі незвычайная. Бібліятэкар – гэта чалавек, які павінен быць настаўнікам, псіхолагам, дызайнерам, юрыстам, а таксама артыстам і пісьменнікам. Прыкладам сапраўднага майстра сваёй справы з’яўляецца бібліятэкар Лужкаўскай бібліятэкі-філіяла №29 – Гугалінская Лена Андрэеўна.

Акрамя прафесійных навыкаў, жанчына з’яўляецца ўдзельніцай народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”, куды ўваходзяць таленавітыя людзі Шаркаўшчынскай зямлі, якія ўсе свае мары, пачуцці і перажыванні адлюстроўваюць на паперы ў празаічнай альбо паэтычнай форме. Тэматыка вершаў Лены Андрэеўны рознабаковая – гэта і сям’я, і каханне, і прырода. Піша яна больш на беларускай мове, што перадае поўны сэнс яе творчасці, закранае струны чалавечай душы.

Творы Гугалінскай Лены друкуюцца на старонках раённай газеты “Кліч Радзімы”, у часопісе жанчын Беларусі “Алеся”, таксама іх можна знайсці ў электронным выглядзе на літаратурнай старонцы Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна. Супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу распрацаваны буклеты, прысвечаныя творчасці паэтаў-землякоў, сярод якіх і вершы Лены Андрэеўны.

Будзем спадзявацца, што прыхільніца паэзіі будзе зноў і зноў радаваць нас новымі творамі, пажадаем ёй у гэтай справе дасягнуць вялікіх поспехаў.