• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих
Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German Spanish

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2021-09-20

Зарегистрировалось:

163

 Мы в социальных сетях 

 

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

sh ispolkom

2020 09 14 01

gd2021

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

84 ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРАБарадулін, Р. Сем янотаў : вершы / Рыгор Барадулін. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 23, [1] с. - (Жывая класіка дзецям) .

У кнігу ўвайшлі вершы i вершаваныя казкi, якія даўно сталi хрэстаматыйнымi. I для iх, як нi для якiх iншых твораў, падыходзiць азначэнне «жывая класiка», гэта значыць, тая мастацкая спадчына, у якой увасабляюцца найлепшыя характарыстыкi i народнай творчасцi, i мастацкага вопыту папярэднiкаў, адлюстроўваецца сама культура Беларусi.

Ф 1

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

Багданава, Л. Як маленькія сябры найвялікшы скарб шукалі : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Ліна Багданава. - Мінск : Беларусь, 2020. - 87 с.

Жыхары невялікага беларускага гарадка Яначка і Данька збіраюцца ў першы клас. Добрая малеча вырашае падараваць сваёй школе што-небудзь вельмі прыемнае, важнае і каштоўнае. Але дзе знайсці такі падарунак, які б усім у школе быў карысны? Дый не толькі ў школе... На дапамогу дзецям прыходзіць казка. Берагіня найлепшых традыцый свайго краю Скарынка знаходзіць дзятве незвычайных памочнікаў — беларускіх гномаў. Тыя разбрыдаюцца па краіне, каб адшукаць найвялікшы скарб.

Хочаш дапамагчы ім і разгадаць сакрэт гіганцкага брыльянта? Кіруй за героямі кнігі. Разам вы абавязкова дасце рады!

Ф: 1, 13, 36

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

Богданова, Л. #Мечтысбываются: повесть: [для среднего и старшего школьного возраста] / Лина Богданова. - Минск : Беларусь, 2019. - 103 с.

Девятый класс. Предчувствие весны. Первая любовь. Не жизнь, а мечта! Но что делать, если чувство крепнет, а объект любви становится все более привлекательным и все менее доступным? Искать причины и действовать на их устранение! Вот и герой нашей истории, Леша Сосновский, решается на собственное расследование. Он намерен выявить и устранить соперника. Но соперник совсем не прост, неуловим и, похоже, неуязвим. Кто победит в необычном противостоянии? Болеем за наших!

Ф 1

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

Валошка і васілёк : творы пра кветку, якая любіць жытнёвае мора / укладальніца А. Спрынчан. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 79 с. - (Нашы сімвалы) .

У трэцяй кнізе серыі «Нашы сімвалы» вас чакае сустрэча з валошкай - сімвалам Беларусі.

Чытайце і ганарыцеся.

Ф: 1, 22

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

Валхоўская, А. Чарнічны Мішка. Каляндар летуценнікаў / Анастасія Валхоўская. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 59, [4] с.

Чарнічны мішка - гэта не проста цікавая казка. Гэта асобны чароўны свет, у якім кожны дзень становіцца яркім і запамінальным. Мядзведзь і яго сябар раскажуць добрую казку аб кожнай парэ года і падораць маленькім чытачам чароўны каляндар карысных і вясёлых спраў на кожны дзень.

Заданні на кожны дзень робяць ўвесь каляндарны год вясёлым квэстам для дарослых і дзіцяці.

Ф 1

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

Вераснёвыя ночы : 25 апавяданняў пра каханне / [укладанне А. Бадака]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 396, [2] с.

«Вераснёвыя ночы» - своеасаблівая анталогія тэмы кахання ў беларускай прозе за апошняе стагоддзе. Як кахалі нашы бацькі, дзяды і прадзеды, як змяніліся за гэты час у грамадстве адносіны да праяўлення гэтага інтымнага пачуцця?

Лепшыя апавяданні Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Мележа, Івана Шамякіна, Васіля Быкава, Івана Чыгрынава, Вячаслава Адамчыка, Георгія Марчука, Людмілы Рублеўскай, Андрэя Федарэнкі і іншых вядомых майстроў слова даюць адказы на падобныя пытанні на прыкладзе гісторый, напісаных у розныя гады.

Ф 1

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

Жабко, Я. Беларусь – зямля святая : вершы для дзяцей / Яніна Жабко ; мастак Ю. Я. Рунцова. – Мінск : Беларусь, 2018. – 47 с. : іл.

У сваёй новай кнізе Яніна Жабко запрашае юных чытачоў і іх бацькоў у вандроўку па родным краі. Яе вершы нагадваюць пра тое, як мы любім і шануем нашу Радзіму.

Ф: 1, 5, 9, 13, 29

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

12 месяцаў : казкі : чытанка на кожны дзень месяца / [укладанне А. Бадака]. – Кн. 9 : Верасень. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 263 c. : іл.

“Дванаццаць месяцаў. Кніга 9” — гэта дзевятая кніга праекта «Дванаццаць месяцаў», што складаецца з дванаццаці кніг, у якія ўвайшлі знакамітыя казкі народаў свету, а таксама лепшыя творы беларускіх і замежных дзіцячых пісьменнікаў. Гэта своеасаблівы казачны каляндар, які можна чытаць цэлы год — штодня па адной незвычайнай гісторыі.

Ф: 1, 13, 26, 29, 32, 35, 36

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

12 месяцаў : казкі : чытанка на кожны дзень месяца / [укладанне А. Бадака]. – Кн. 10 : Кастрычнік. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 263 c. : іл.

“Дванаццаць месяцаў. Кніга 10” — гэта дзесятая кніга праекта «Дванаццаць месяцаў», што складаецца з дванаццаці кніг, у якія ўвайшлі знакамітыя казкі народаў свету, а таксама лепшыя творы беларускіх і замежных дзіцячых пісьменнікаў. Гэта своеасаблівы казачны каляндар, які можна чытаць цэлы год — штодня па адной незвычайнай гісторыі.

Ф: 1, 13, 26, 29, 32, 35, 36

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

Жабко, Я. Школьные звоночки : [стихи] / Янина Жабко. - Минск : Беларусь, 2019. - 54, [1] с.

Стихи для детей младшего школьного возраста

Ф: 1, 25, 32

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

Зубры — гаспадары : [творы пра беларуских волатаў] / укладальніца А. Спрынчан. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 79 с. - (Нашы сімвалы).

Зборнік вершаў, апавяданняў і казак пра ўладара беларускіх лясоў ЗУБРА. На старонках творы вядомых беларускіх аўтараў: Віталя Вольскага, Галіны Пшонік, Наталля Бучынская, Генадзь Аўласенка, Васіль Вітка і іншыя майстры слова.

Ф: 1, 9

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

Маслюкова, О. Только мой... : роман / Ольга Маслюкова. - Витебск : Витебская областная типография, 2020. - 302 с.

Любовь — дар Божий. Но в жизни часто бывает, что ей сопутствуют горечь, боль и разочарование. В центре повествования непростые судьбы двух женщин — матери и дочери. Прежде чем героини найдут свое счастье, им придется немало пережить. Читателей ждут захватывающий сюжет и динамичное развитие событий.

АБ, Ф: 1, 5, 9, 10, 12, 13, 16, 18, 22, 25, 26, 29, 32, 35, 36

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

Мушынская, Т. Джульета і экстрасэнс : [аповесці, апавяданні, абразкі, мініяцюры] / Таццяна Мушынская. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. - 365, [2] с.

Героі пісьменніцы — нашы сучаснікі, сярод якіх пераважаюць прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. З асаблівай цікавасцю даследуе аўтар свет жаночай душы. У цэнтры кожнага твора — адметны жаночы вобраз, хвалюючая, часам драматычная гісторыя кахання.

…Дзеянне аповесці «Джульета і экстрасэнс» адбываецца ў абласным горадзе. У драматычны тэатр прыязджае вядомы сталічны рэжысёр, каб паставіць спектакль «Рамэа і Джульета». Нечакана высвятляецца: шэкспіраўскія страсці віруюць не толькі на сцэне, але і за кулісамі. У адзін клубок сплятаюцца каханне, інтрыгі, барацьба за ролі. Героі аповесці «Доўгае развітанне» — сучасныя музыкі. Падзеі твора «Апошняе каханне Дон-Жуана» разгортваюцца ў мастакоўскім асяроддзі.

Ф 1

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

Пісьмянкоў, А. Бабчыны дранікі : вершы / Алесь Пісьмянкоў. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 22, [1] с. - (Жывая класіка дзецям) .

Ф: 1, 25

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

Саверчанко, И. Трон : легенда, повесть, мистерия / Иван Саверченко. - Минск : Беларусь, 2019. - 117, [2] с.

Произведения ученого-филолога и писателя Ивана Саверченко основаны на глубоком знании архивных материалов и документов, древних летописей и хроник. Воссозданы героические и трагические страницы древней истории Беларуси, осуществлена художественная реконструкция глубинных пластов национальной мифологии и верований белорусов. Показывается единство восточных славян белорусов, русских и украинцев — в борьбе с крестоносцами и татаро-монголами. Главными героями являются наиболее значимые личности прошлого — Рогволод и Рогнеда, Всеслав Чародей и князь Миндовг.

Ф 1

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

Фоков, Г. Жираф и Луна : [стихи] / Геннадий Фоков. - Минск : Беларусь, 2019. - [23] с.

Стихи для детей.

Ф: 1, 5, 9, 10, 13, 16, 18, 32, 35, 36

ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА

Хадасевіч-Лісавая, К. Казкі Кветкавай феі : [для малодшага школьнага ўзросту : для чытання дарослымі дзецям] / Кацярына Хадасевіч-Лісавая. - Мінск : Беларусь, 2020. - 63 с.

У гэтай незвычайнай кнізе жыве сапраўдная чараўніца — Кветкавая фея. Яна запрашае вас у свой казачны свет, дзе пазнаёміць з кветкамі. Вы шмат разоў іх бачылі, але нават і не здагадваецеся, якія дзівосныя гісторыі звязаны з імі. Фея адкрые вам іх таямніцы ў сваіх казках. Вы пазнаёміцеся з кветкай зорнага паходжання, якая ўмее спраўджваць жаданні, даведаецеся, якія кветкі можна назваць часцінкамі сонца і пачуеце казачную гісторыю пра высакародную князёўну кветкавага каралеўства.

Ф: 1, 5, 12, 13, 16, 18, 22, 25, 26, 29