• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-05-03

Зарегистрировалось:

212

У час акцыіКалектыў Лужкаўскай сельскай бібліятэкі прыняў удзел у патрыятычнай акцыі ”Жывыя аб мёртвых хвіліну маўчаць“, якая прайшла на магіле мужнай патрыёткі Анастасіі Давыдаўны Бельскай  і дзевяці савецкіх ваеннапалонных, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі.

Бібліятэкары падрыхтавалі матэрыял для азнаямлення з жыццём адважнай разведчыцы, сувязной партызанкі Анастасіі Бельскай, дзе змяшчаўся аповед аб цяжкіх ваенных выпрабаваннях, выпаўшых на яе лёс і смелым подзвігу мужнай беларускай дзяўчыны ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі акупантамі. Менавіта 27 красавіка 1944 года на гэтай вясковай плошчы каля былой графскай сядзібы абарвалася яе жыццё. Выконваючы  чарговае заданне па разведванню  баявых  пазіцый  ворага, дзяўчына натрапіла на варожую засаду. Цяжка  параненую  патрыётку  гітлераўцы захапілі ў палон і пасля жорсткіх допытаў, катаванняў, не атрымаўшы важных звестак аб знаходжанні  партызанскага атрада і мэты баявога задання, расстралялі. 

У гонар вернай дачкі беларускага народа і дзевяці савецкіх ваеннапалонных, закатаваных фашыстамі ў гады вайны, адбыўся малебен і як  сімвал вечнага жыцця ўдзельнікі пасадзілі вакол помніка кусты туі, з удзячнасцю ўсклалі да яго падножжа жывыя кветкі.