• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-05-05

Зарегистрировалось:

212

пад час мерапрыемстваПадчас правядзення бульбянога фэсту ”Мой край, мой рай бульбяна-жытны“ ў аграгарадку Германавічы працавала выстава-дыялог ”Захаванне мясцовых традыцый як брэнд аграгарадка Германавічы“, якую падрыхтавала бібліятэкар Таццяна Хоміч. На выставе былі прадстаўлены  краязнаўчыя матэрыялы пра сваю мясцовасць. Дзякуючы тэматычным папкам-дасье: ”Германавічы: ад вытокаў да аграгарадка“,  ”Вызваленне мястэчка Германавічы“, ”Іх імёнамі названы вуліцы Германавіч“, ”Успаміны ветэранаў і сведкаў Вялікай Айчыннай вайны-нашых землякоў“, наведвальнікі пашырылі свае веды пра развіццё роднай вёскі. Яны з цікавасцю перагарнулі  старонкі інфармацыйнага буклета ”Наша Родина здесь, над рекою Дисной“ , дзе маецца матэрыял  пра Германавіцкі  сельскі Савет.

Некалькі год назад у Германавічах удала рэалізаваўся экалагічны праект ”Старому парку – новае жыццё“. Матэрыял аб выніках яго рэалізацыі таксама быў прадстаўлены на выставе.

На прасторах роднай Беларусі і далёка за яе межамі славяць  родныя Германавічы іх ўраджэнцы, таленавітыя людзі: пісьменнікі, мастакі, краязнаўцы. Матэрыял аб жыцці і творчасці  пісьменнікаў М.Машары, В. Лагуна, краязнаўцаў К.Кожана і А.Райчонак, самабытнай мастачцы В.Лагун, ткачысе А.Рымдзёнак і ганчару М.Рымдзёнку  сабраны ў тэматычнай папцы ”Славутыя землякі“. Асобнае месца на выставе было прысвечана Язэпу Драздовічу, мастаку, этнографу, фалькларысту, для якога германавіцкая зямля стала роднай.

Не адзін  год  вялася работа па збору матэрыялаў аб каталіцкім храме і яго святарах. Гістрарычны нарыс аб святыні быў уручаны біскупу Віцебскай дыяцэзіі А. Буткевічу падчас наведвання Германавіцкага касцёла Перамянення Пана.

Шмат людзей, неабыякавых да захавання беларускай народнай культуры, нацыянальнай памяці, цікавіліся матэрыяламі, змешчанымі на выставе. Як калісьці сказаў Уладзімір Караткевіч аб тым, што ў падзеях мінулага – нашы карані, а дрэва без карэння не можа існаваць, ні тым больш прыносіць плады”,  яго словы актуальныя і ў наш час.