• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-29

Зарегистрировалось:

212

1 сакавікаГенеральная Асамблея ААН у 1987 г. абвясціла 1 сакавіка Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, вызначыўшы тым самым усю важнасць праблемы і праявіўшы сваю рашучасць пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва для дасягнення мэты – сусветнай супольнасці, вольнаq ад наркаманіі. Наркаманія з’яўляецца глабальнай праблемай сучаснасці. У сувязі з гэтым прафілактыка наркаманіі сярод падлеткаў мае вялікае значэнне. І таму ў бібліятэках раёна праводзяцца мерапрыемствы ў гэтым накірунку.

У Германавіцкай сельскай бібліятэцы для навучэнцаў старэйшых класаў да Дня барацьбы з наркаманіяй адбылася гадзіна душэўнай размовы ”Зберажом сябе для жыцця“, на якую быў запрошаны памочнік урача Германавіцкай урачэбнай амбулаторыі Наталля Уладзіміраўна Ліпская.

Менавіта падлеткі найбольш часта становяцца ахвярамі шкодных прыхільнасцяў. Падлетак павінен мець дакладнае ўяўленне аб псіхатропных рэчывах, іх дзеянні на арганізм, а таксама пра тое, якія наступствы нясе іх ужыванне. У ходзе размовы Наталля Ліпская імкнулася гэта данесці да прысутных у даступнай форме.

Бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў аб угалоўнай адказнасці за незаконнае распаўсюджванне і захаванне наркотыкаў.

 Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы: заўсёды трэба памятаць аб тым, што наркотыкі пазбаўляюць чалавека надзеі, волі, а галоўнае, пазбаўляюць чалавека жыцця.Пад час мерапрыемства ў Германавіцкай сельскай бібліятэцыУдзельнікі мерапрыемства ў Германавіцкай сельская бібліятэцы

Бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі для вучняў 11 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г.п. Шаркаўшчыны імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпаавіча Кудрына“ правяла гадзіну карыснай размовы ”Живи и мечтай без наркотиков“.

У пачатку мерапрыемства бібліёграф звярнула ўвагу прысутных на праблему шкоды, якая наносіцца наркотыкамі, на фарміраванне ўмення супрацьстаяць шкодным звычкам.

У ходзе мерапрыемства былі паказаны відэаролікі, праведзена гульня, дзе задаваліся пытанні, а ўдзельнікі выбіралі правільны адказ з прапанаваных варыянтаў. Напрыканцы з удзельнікамі мерапрыемства  было разабрана некалькі жыццёвых сітуацый,  на  якія ім трэба было  прапанаваць свой варыянт рашэння.

Напрыканцы мерапрыемства сярод удзельнікаў мерапрыемства былі распаўсюджаны  памяткі:  ”Наркотики: между жизнью и смертью“, ”Наркотики и Закон. Вместе за безопасную жизнь“.

 Падчас мерапрыемства ў раённай бібліятэцы