• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-11-20

Зарегистрировалось:

59

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm

80 let

klich radzimy

акцыя добрага настрою водар чароўнага яблыка“Яблычны фэст” з’яўляецца брэндам нашага раёна і з кожным годам ён набірае ўсё большую папулярнасць. З самага ранку, 18 жніўня, у вёсцы Алашкі гучалі галасы самадзейных артыстаў амаль з усіх куткоў нашай вобласці.

Супрацоўнікі раённай бібліятэкі у гэтым годзе таксама прынялі ўдзел у “Яблычным фэсце”. З гэтай нагоды яны падрыхтавалі стылізаваную бібліятэчную пляцоўку “Шаркаўшчынская палянка”, на якой працавалі выстава рэтра-фатаздымкаў “Подых мінуўшчыны далёкай”, мабільная кніжная выстава “Шаркаўшчына літаратурная”.
Маленькім наведвальнікам і іх бацькам цікава было пазнаёміцца з выставай творчых работ “Казкі пра Шаркаўшчыну”, якія прадставілі ўдзельнікі літаратурнага клуба “Жывое слова” з дзіцячай бібліятэкі. Дапоўнілі выставу казак самадзельныя кнігі бібліятэчных работнікаў.
У бібліядвары знайшлося месца і букросінгу – своеасабліваму кніжнаму кругазвароту, дзе кніга з асаблівай паметкай падарожнічае ад чытача да чытача, мінаючы бібліятэку.
Кожнаму наведвальніку бібліядвара прапанавалася пачаставацца самім і пачаставаць сваіх сяброў наліўнымі яблыкамі, да плоданожак якіх было прыладжана запрашэнне завітаць у бібліятэку і набыць кнігу.

госці бібліядвара дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Рычардавіч Зямчонак і старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпецдырэктар Верхнедвінскай ЦБС знаёміцца з творчасцю мясцовых пісьменнікаўзнаёмства з выставай рэтра-фотаздымкаў Шаркаўшчынымомант прэзентацыі бібліядварапаэт Міледзій Кукуць чытае свае новыя вершы