• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-28

Зарегистрировалось:

212

Пад час правядзення святаНа радзіме славутага садавода-селекцыянера І.П.Сікоры, у вёсцы Алашкі, штогод праходзіць свята, прысвечанае яблыку.

У гэтым годзе Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бібліятэка таксама прыняла ўдзел у свяце. Бібліятэчныя работнікі арганізавалі інтэрактыўную бібліятэчную пляцоўку пад назвай ”Водар чароўных яблыкаў“, наведвальнікі якой маглі пазнаёміцца з выставай літаратуры, на якой былі прадстаўлены матэрыялы пра Івана Паўлавіча Сікору, літаратурныя творы, распавядаючыя цікавыя яблычныя гісторыі і малавядомыя звесткі пра чароўны плод.

Пад час правядзення свята

Пад час правядзення свята

На выставе знайшлося месца і творам пісьменнікаў, у якіх вядзецца аповед аб тым , як даўней народ святкаваў Яблычны Спас.

Пад час правядзення свята

Пад час правядзення свята

Юныя наведвальнікі пляцоўкі з задавальненнем удзельнічалі ў квэст-гульні ”У пошуках маладзільных яблыкаў“. Для таго, каб здабыць маладзільныя яблыкі, ім прыйшлося прайсці праз розныя выпрабаванні: знайсці казкі, дзе ўзгадваецца яблык, разгадаць загадкі, а пры дапамозе ключа – і прыказкі пра Яблычны Спас і іншыя. Да спадобы прыйшлася хлопчыкам і дзяўчынкам гульня ў шашкі, у якой замест звычайных шашак выкарыстоўваліся чырвоныя і зялёныя яблыкі.

Пад час правядзення свята

Пад час правядзення свята

Пераможцы кожнага конкурсу прымацоўвалі намаляваны чырвоны яблык на яблыньку, а той, хто прымацаваў больш яблыкаў – атрымаў галоўны прыз.

Пад час правядзення свята