• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-26

Зарегистрировалось:

212

давайце, людзі, ніколі аб гэтым не забудзем11 красавіка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Не засталася без увагі нашых бібліятэк і гэта дата.

Напачатку ў скверы ля помінка загінуўшым воінам адбыўся мітынг-рэквіем, дзе былі закрануты асноўныя вехі з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыіі нашай мясцовасці. Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі кветкі да падножжа  абеліска. Потым бібліятэкары Лужкаўскай бібліятэкі запрасілі вучняў мясцовай школы на гадзіну памяці ”Вайны балючы напамінак“, дзе ўзгадалі, як у  гэты дзень у пераможным 1945-м сотні тысяч вязняў аднаго з найбуйнейшых нацысцкіх канцлагераў Бухенвальд паднялі паўстанне. У гады Другой сусветнай вайны дзейнічала парадку 14 тысяч канвеераў смерці. Было знішчана 18 млн. чалавек. Некалькі мільёнаў у акупіраванай Беларусі. Усяго на тэрыторыі Беларусі ў гады акупацыі дзейнічала 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння.  Напрыканцы мерапрыемства дзецям было прапанавана паглядзець відэафільм ”Дзеці вайны“, які быў прысвечаны спаленым вёскам на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна.

Урачыстае мерапрыемства ”Памяць на ўсе пакаленні“

Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў было прысвечана і ўрачыстае мерапрыемства ”Памяць на ўсе пакаленні“ ў Іёдскай бібліятэцы. Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з непаўналетнімі вязнямі фашысцкіх канцлагераў.

         У раённай бібліятэцы да гэтай даты была аформлена тэматычная выстава ”Давайце, людзі, ніколі аб гэтым не забудзем“, на якой былі прадстаўлены матэрыялы аб канцлагерах – лагерах смерці, пра людзей, якія гінулі ад голаду і непасільнай працы, закатаваных у фашысцкіх засценках, а таксама – творы пісьменнікаў пра вайну і рэпрадукцыі карцін мастакоў на ваенную тэматыку.