• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-05-08

Зарегистрировалось:

212

07-10.jpgУ рамках Года гістарычнай памяці ў Лужкаўскай сельскай бібліятэцы адбыўся ўрок памяці “Вайны балючы напамінак”, які для чытачоў малодшага школьнага ўзросту правяла загадчыца бібліятэкі Ірына Машара.

Мерапрыемства распачалося ў бібліятэцы са знаёмства з кнігай ”Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Шаркаўшчынскага раёна“ –  своеасаблівай энцыклапедыяй роднага краю, менавіта, з тымі раздзеламі хронікі, якія распавядаюць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Затым удзельнікі мерапрыемства наведалі помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, які знаходзіцца ў скверы аграгарадка Лужкі.

Загадчыца бібліятэкі звярнула ўвагу прысутных на тое, што Вялікая Айчынная вайна – гэта самая трагічная стронка ў гісторыі беларускага народа. Гераічнае мінулае навекі застанецаа ў народнай  памяці. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб тым, што у брацкай магіле пахаваны 63 воіны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 і 1944 гадах, і аб тым, як праходзіў пошук па выяўленню невядомых прозвішчаў загінуўшых салдат, якім у 1958 годзе на магіле быў пастаўлены помнік – скульптура воіна.

Удзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі.

Напрыканцы дзеці прачыталі вершы, якія ўслаўляюць ратны подзвіг воінаў.

Вайны балючы напамінак (3)Вайны балючы напамінак (4)Вайны балючы напамінак (5)