• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-28

Зарегистрировалось:

212

Міледзій КукуцьШаркаўшчынская цэнтральная раённая бібліятэка сумесна з кіраўніком народнага калектыва літаратурнай творчасці ”Світанак“ Алай Клакоўскай правялі ў дзіцячай бібліятэцы творчы вечар ”У палоне творчасці“, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння паэта і пісьменніка-празаіка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Міледзія Кукуця.

кіраўнік народнага калектыва літаратурнай творчасці ”Світанак“ Ала Клакоўская

Міледзій Кукуць – таленавіты паэт, пісьменнік-празаік. Ён заявіў пра сябе звонкім словам яшчэ ў 1997 годзе, калі ў галерэі ”Рыса“ , дзякуючы падтрымцы Навума Якаўлевіча Гальпяровіча, пабачыла свет першая кніга пачынаючага творцы ”Адзін дзень і ўсё жыццё“. Паэзія Міледзія Мікалаевіча – паэзія любві да свайго краю, сваёй мовы, сваіх родных. Прыкладам таму прагучалі на мерапрыемстве песні якія праспявалі нашы самадзейныя кампазітары Іван Гарбачонак і Мікалай Марозаў на словы з вершаў Міледзія Кукуця.

 

Падчас літаратурнай вечарыны старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец уручыў юбіляру Ганаровую грамату Віцебскага аблвыканкама за плённую літаратурную дзейнасць, актыўную прапаганду літаратуры, асабісты ўклад у развіццё духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу сучаснага грамадства.

старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец

Павіншаваць юбіляра завітала шмат гасцей. Сярод якіх начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Людміла Стома, намеснік дырэктара канала ”Культура“ Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, журналіст, паэт і публіцыст - Навум Гальпяровіч, генеральны дырэктар і галоўны рэдактар газеты ”Друг пенсионера“ Анатолій Гармаза, члены саюза пісьменнікаў, сябры па пяру Віктар Праўдзін і Віктар Лагун, паэтка, член Русской пісьменніцкай арганізацыі горада Даўгапілса, член беларускага таварыства ”Уздым“ Даўгапілскага Цэнтра беларускай культуры Лілія Воранава. Падтрымаць і павіншаваць сябра прыйшлі і сябры – паляўнічыя, начале з дырэктарам Шаркаўшчынскай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднання Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў – Алегам Аляксеевічам Селяхам. З віншавальным словам да юбіляра звярнуліся і супрацоўнікі Міёрскай раённай цэнтральнай бібліятэкі на чале з дырэктарам Таццянай Міхайлаўнай Цыцылінай.

генеральны дырэктар і галоўны рэдактар газеты ”Друг пенсионера“ Анатолій Гармаза, паэт і публіцыст - Навум Гальпяровіч

начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Людміла Стома

Напрыканцы сустрэчы прагучалі словы юбіляра: ”Я шчаслівы, што нарадзіўся ў Беларусі. Каб не гэты край, не дзівосная Дзісёнка, мажліва, і не напісаў бы столькі твораў, колькі маю. За ўсё ўдзячны лёсу“.

 удзельнікі творчага вечара

Творчы вечар прайшоў у цёплай, сяброўскай абстаноўцы.