• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-05-04

Зарегистрировалось:

212

Тыдзень бацькоўскай любовіБібліятэчныя работнікі нашай сістэмы не засталіся ў баку ад важных дат, якія адзначаюцца ў нашай рэспубліцы ў кастрычніку – Дзень маці і Дзень бацькі, а адрэзак часу паміж імі называецца Тыднем бацькоўскай любові. З гэтай нагоды ў бібліятэках адбыліся цікавыя мерапрыемствы, накіраваныя на падтрымку сямейных каштоўнасцей і падзякі да тых, хто дорыць нам жыццё.

У Дворнаўскай сельскай бібліятэцы на працягу Тыдня бацькоўскай любові працавала выстава сямейных рэліквій сям’ і Рамашка Т.А. ”Часцінка бацькоўскай душы“. Распавядаючы наведвальнікам аб каштоўных рэчах сваёй сям’і, бібліятэкар Таццяна Рамашка адзначыла, што яна вельмі даражыць і ганарыцца матулінымі вышыванкамі, бо вышытыя сурвэткі і ручнікі – сямейная рэліквія, часцінка жыцця яе сям’і і напамін пра любую і дарагую матулю. Прыцягвалі погляд наведвальнікаў і сямейныя фотаздымкі, на якіх яшчэ засталіся выявы маладых бацькоў, іх дзяцей не толькі за святочным сталом, але і ў час правядзення сельскагаспадарчых работ. Дапоўнілі выставу і прадметы сялянскага побыту: рэшата, маслабойка, качалка і валок, самаробнае прыстасаванне для фармавання масла, якія ў мінулым стагоддзі меліся амаль у кожнай вясковай сям’і.

Выстава сямейных рэліквій у Дворнаўскай сельскай бібліятэцы

У межах правядзення тыдня ў Геманавіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся агляд твораў беларускіх пісьменнікаў ”Пра маці можна гаварыць бясконца“ і майстар-клас па вырабу сувеніраў для сваіх бацькоў ”Я ганаруся табою, тата!“.

Майстар клас па вырабу сувеніраў у Германавіцкай сельскай бібліятэцы

Удзельнікі майстар класу ў Германавіцкай сельскай бібліятэцы

 

Падчас правядзення мерапрыемстваў у бібліятэцы гучалі вершы пра маці і бацьку: М. Танка ”Голас маці“, Я. Брыля ”Маці“, Р. Барадуліна ”Трэба дома бываць часцей“, С. Грахоўскага ”Мама“, В. Шніпа ”Мама“ і інш.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства прынеслі фотаздымкі сваіх матуль і тат. Бібліятэкар прапанавала падпісаць самы дарагі фотаздымак вершаванымі радкамі беларускіх паэтаў з кніг, змешчаных на выставе.

 

На сувенірах-паштоўках, якія былі зраблены сваімі рукамі для тат, удзельнікі мерапрыемства зрабілі надпіс са словамі ўдзячнасці самаму дарагому чалавеку.

Віншавальныя паштоўкі

У Радзюкоўскай сельскай бібліятэцы 21 кастрычніка адбылася акцыя ”Папин день календаря“, падчас якой бібліятэкар В.Абрамава разам з загадчыцай сельскага клуба сустракалі на вуліцах аграгарадка бацькоў, чытачоў бібліятэкі, і з нагоды свята выказвалі цёплыя словы кожнаму тату за іх надзейнасць, сілу, падтрымку і клопат, а на памяць аб свяце ўручалі віншавальныя паштоўкі.

Пад час акцыі ў Радзюкоўскай сельскай бібліятэцы 1

Пад час акцыі ў Радзюкоўскай сельскай бібліятэцы 2