• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-05-05

Зарегистрировалось:

212

паэтычныя зборнікі Н. ВайцюльУ кожнага свой гімн, свая дарога,
Хто хоча поўзаць, хто лятаць.
У лёсу нашага адна ўмова:
Патрэбна шлях свой вызначаць.

Вершы, якія нашаптала светлая, чыстая, шчырая, трапяткая душа, склалі першы зборнік таленавітай паэткі, жанчыны з добрым, чулым, спагадлівым сэрцам, творчай асобы, адданай працы на ніве культуры, вернага і надзейнага сябра ў жыцці і творчасці — Надзеі Вайцюль.

Мінула роўна 5 год з таго часу, калі першы паэтычны зборнік Надзеі Іванаўны ”Пра гэта нашаптала душа“ выйшаў з друку. Гэтай невялікай юбілейнай даце і быў прысвечаны творчы вечар Надзеі Вайцюль, які прайшоў у канцы студзеня ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.

На мерапрыемства прыйшлі даўнія сябры Надзеі Іванаўны: калегі па працы ў сферы культуры, удзельнікі народнага літаратурна-музычнага аб’яднання ”Світанак“, жыхары гарадскога пасёлка, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА ”Беларускі саюз жанчын“ Людміла Стома.

Не так даўно адкрылася яшчэ адна здольнасць гэтага творчага чалавека — яна пачала пісаць вершы. Тэматыка твораў мае даволі шырокі дыяпазон: бацькаўшчына, любоў да роднага краю і людзей, фальклорныя матывы. Адметнасць творам Надзеі Вайцюль надае самабытная беларуская мова, якую яна чэрпае з жыватворных моўных крыніц народа.

… Сапраўднае шчасце — гэта калі
Не адзін ты на гэтай зямлі,
Бо шчасце тады можа быць,
Калі ёсць з кім яго раздзяліць.

Такімі словамі са свайго верша ”Шчасце“ Надзея Вайцюль завяршыла творчы вечар, бо і сапраўды ў яе ёсць вялікае мноства сяброў, якія раздзяляюць разам і радасць, і хвіліны смутку, заўсёды знаходзяцца побач.

сябры Надзеі і удзельнікі мерапрыемстваШаркаўшчынская паэтка Н. Вайцюль