• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-10-16

Зарегистрировалось:

53

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm

80 let

klich radzimy

Цікавыя сустрэчы:  Раство - у сэрцы кожнага з насРаство і Новы год у душы і сэрцы кожнага з нас займаюць асаблівае месца. З даўніх часоў людзі загадзя рыхтаваліся да гэтага свята, упрыгожвалі свой дом, стараліся ад шчырага сэрца зрабіць як мага больш добрых учынкаў і папрасіць прабачэння ў тых, каго яны пакрыўдзілі. Але ўсё ж такі ў сілу розных абставін усе мы даволі мала ведаем пра галоўнае хрысціянскае свята. І для таго, каб дзеці больш даведаліся пра яго, пра традыцыі, якіх неадступна прытрымліваліся нашы продкі і якія нельга забываць, а таксама пра падзеі, што адбываліся ў святую ноч нараджэння Ісуса Хрыста, у раённай дзіцячай бібліятэцы прайшло цікавае мерапрыемства.

Разам са сваімі калегамі яго арганізавала і правяла бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Людміла Аляксандраўна Казіцкая. Удзельнікамі святочнай праграмы сталі вучні Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў.
Падчас цікавай сустрэчы ў бібліятэцы дзеці даведаліся, што Раство — гэта не толькі вясёлыя забавы і падарункі пад ёлкай. Пра самыя значныя моманты галоўнага хрысціянскага свята хлопчыкам і дзяўчынкам у даступнай форме расказаў настаяцель храма “Усіх смуткуючых Радасць”, пратаіерэй Віктар Валашчук.
Вядучая мерапрыемства Людміла Казіцкая пазнаёміла ўдзельнікаў святочнай праграмы з выставай работ ручной працы “Карункі Раства”, на якой прадстаўлены “выцінанкі” — мастацкае выразанне ўзораў на паперы. Выцінанкамі нашы продкі даволі часта ўпрыгожвалі свой дом напярэдадні святаў. А на цікавай выставе ў бібліятэцы дзеці ўбачылі работы, аўтарамі якіх з’яўляюцца шаркаўчанкі Людміла Казіцкая і Святлана Заіка.
А яшчэ тэма Калядаў, Раства і Вадохрышча хвалюе не адно пакалення вялікіх майстроў слова. Дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай, абмеркавалі змест некаторых твораў, прадстаўленых на ёй, больш даведаліся пра кнігі, якія варта пачытаць самім.
Атмасфера цудоўнага свята нараджэння Хрыстова адчувалася на працягу ўсяго мерапрыемства, падчас якога дзеці спявалі песні і запальвалі свечкі, якія таксама з’яўляюцца сімвалам Раства і абазначаюць нашу сувязь з Богам. Шмат цікавай інфармацыі можна было даведацца ў гэты дзень як дзецям, так і дарослым. Напрыканцы сустрэчы дзеці пачаставаліся яблыкамі, а вядучая мерапрыемства ўручыла настаяцелю храма Віктару Валашчуку калядныя зорачкі ручной работы, якія напярэдадні Раства ўпрыгожаць храм іконы Божай маці “Усіх смуткуючых Радасць”.

Цікавыя сустрэчы:  Раство - у сэрцы кожнага з насЦікавыя сустрэчы:  Раство - у сэрцы кожнага з насЦікавыя сустрэчы:  Раство - у сэрцы кожнага з насЦікавыя сустрэчы:  Раство - у сэрцы кожнага з нас