• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-05-05

Зарегистрировалось:

212

бібліятэкар Л. Гугалінская знаёміць з кнігамі пра восеньЛужкаўская  бібліятэка працягвае цікавую і карысную дзейнасць  ў  рамках комплекснай праграмы па рабоце з дашкольнікамі “Ад роднай мовы і культуры да чалавецтва крок зрабі”. На  рахунку яе рэалізацыі   мерапрыемствы гульнёва-пазнавальнага характару па розных тэмах і накірунках:  экалагічныя і ашчадныя хвілінкі, завочныя гульні-экскурсіі і казачныя падарожжы, фальклорныя  асарці і кніжныя ярмаркі,   яшчэ шмат  іншых забаўляльных момантаў  і заняткаў,  што  спрыяюць развіццю цікавасці да чытання ў дзіцячым асяроддзі, фарміраванні  светапогляду,  эстэтычных пачуццяў, а таксама  папулярызацыі лепшых твораў мастацкай дзіцячай літаратуры,  культурных  традыцый,  народных святаў і абрадаў.

Напрыканцы кастрычніка   для выхаванцаў  Гарадзецкага  яслі-сада  адбылася  чарговая  цікавая  сустрэча  з  забаўляльнымі  конкурсамі, песнямі і танцамі, знаёмствам  з  вершамі і апавяданнямі,  загадкамі і  прыказкамі пра восень, яе месяцы і цудоўныя, смачныя дары  сада і агарода ў гэты час.        Свята восені “Весёлый капустник”, сумесна арганізаванае бібліятэкай і выхавацелямі  дзіцячай установы,  прынесла шмат прыемных  эмоцый і пазнавальных момантаў для дзяцей і дарослых.  У госці завіталі Баба Яга і Лесавік, каб паспаборнічаць з дзецьмі , паказаць веды  ў адгадванні загадак і рэбусаў,  спрыт і  навыкі ў конкурсах “Хто хутчэй”, “Кулінар”,  “Самы знаходлівы”. 

Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар скіравала ўвагу маленькіх чытачоў на кнігі, у якіх распавядаецца  пра восень, восеньскія работы ў садзе і агародзе, звычкі жывёл і птушак у гэты перыяд года.

удзельнікі мерапрыемства