• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-10-21

Зарегистрировалось:

53

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm

80 let

klich radzimy

Сваім радком я слаўлю родны крайНапрыканцы студзеня ў Радзюкоўскай бібліятэцы-філіяле № 32 адбылося чарговае пасяджэнне клуба па інтарэсах “Радзюкоўскія гаспадынькі”. Праходзіла яно ў форме літаратурнай сустрэчы і прысвячалася Людміле Ардынскай, удзельніцы клуба, мясцовай паэтцы. Ганаровымі гасцямі сустрэчы сталі карэспандэнт абласной газеты «Витебские вести» Дзіяна Берніковіч і кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак Кацярына Сосна.

Спачатку бібліятэкар пазнаёміла прысутных пазнаёміла з біяграфіяй Людмілы Іосіфаўны. Затым было нагадана, што ў мінулым годзе абласная газета ўрачыста адзначыла свой 100-гадовы юбілей. З гэтай нагоды быў аб’яўлены конкурс паэтычнай творчасці “За строкой строка слагаются в века”. Яго пераможцай стала Людміла Ардынская. Дзіяна Берніковіч павіншавала паэтку з перамогай, уручыла ёй дыплом і памятны сувенір. Людміла Ардынская і Кацярына Сосна прачыталі для прысутных свае вершы, а ўдзельніцы клуба “Радзюкоўскія гаспадынькі” праспявалі народныя песні. Завяршылася сустрэча чаяваннем.