• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-29

Зарегистрировалось:

212

Людміла Карнееўна МацкевічЦудоўнай веснавой парой, калі наша Шаркаўшчына патанае ў квецені садоў, 65 гадовы юбілей адзначыла ветэран працы, былы бібліятэкар Малонкаўскай бібліятэкі-філіяла Шаркаўшчынскай ЦБС Людміла Карнееўна Мацкевіч. З гэтай нагоды да юбіляра завіталі старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вера Мілянцей і прадстаўнік працоўнага калектыву Марыя Сушко.

Падчас сустрэчы Людміла Карнееўна прыгадала гады працоўнай дзейнасці і калег з якімі і зараз трымае сувязь.

Трэба адзнычыць, што Малонкаўская бібліятэка размяшчалася на цэнтральнай сядзібе саўгаса Шаркаўшчынскі і займала два прасторных пакоі ў Доме механізатара і лічылася адной з лепшых у сістэме. І заўсёды ў бібліятэцы было шматлюдна. У той час Людміла Карнееўна не толькі праводзіла работу па прыцягненні сяльчан да кнігі, але і дапамагала саўгасу па уборцы ўраджаю. Выйшаўшы на заслужаны адпачынак Людміле Карнееўне некалі сумаваць. У яе шмат работы і абавязкаў.

Зранку гатуе сняданак, затым спяшаецца на свой падворак, каб накарміць птаства. У вольную часіну захапляецца стварэннем маляўнічых карцін у тэхніцы алмазная мазаіка. Яна цікавіцца навінамі краіны, а таксама бавіць час за праглядам тэлесерыялаў, і ток-шоу. Яна актыўная ўдзельніца ўсіх мерапрыемстваў, якія адбываюцца ў аддзяленні дзённага прабывання пажылых людзей тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання.

Л. Мацкевич и М. Сушко

Людміла Карнееўна Мацкевіч – шчаслівая матуля і бабуля. Разам з мужам Мікалаем Ігнацьевічам яны нарадзілі і выхавалі дзвюх цудоўных дачок, якія па першаму клічу спяшаюцца на дапамогу да бацькоў, а ў дзень юбілею збяруцца за святочна накрытым сталом.

Трэба было бачыць з якой цеплынёй і любоўю яна расказвала пра сваіх унукаў. Парадаваў бабулю і букет ад унучкі Юлі, якая знаходзячыся ў Маскве не забылася пра юбілей і прыслала ей букет прыгожых кветак. А самы малодшы Алег, прыбегшы са школы, прытуліўся да бабулі і ціхенька прашаптаў: ”З днём нараджэння!“

Хочацца выказаць словы ўдзячнасці Людміле Карнееўне за яе спагадлівасць і мудрыя парады і пажадаць крэпкага здароўя на доўгія гады і каб яе родныя заўсёды былі побач.

Л.К. Мацкевич и В.Милянтей