• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-05-04

Зарегистрировалось:

212

Міжнародны дзень адмовы ад курэнняКурэнне – гэта глабальная праблема нашага часу. На пачках цыгарэт сёння можна ўбачыць мноства розных жахлівых малюнкаў, але большасць курцоў ніяк не рэагуюць ні на падобныя выявы, ні на ўгаворванні медыкаў. А яшчэ больш сур’ёзная праблема – гэта курэнне і падлеткі. І таму да Міжнароднага дня адмовы ад курэння ў бібліятэках сістэмы адбыліся мерапрыемствы, галоўнымі ўдзельнікамі якіх з’яўляліся падлеткі.

У Германавіцкай сельскай бібліятэцы адбылася гадзіна здароўя ”Шкодныя звычкі – зона рызыкі“, удзел у якой прыняла памочнік ўрача Германавіцкай амбулаторыі Наталля Іванаўна Ліпская. Н.І.Ліпская на даступнай мове расказала падлеткам пра шкоду курэння, які ўплыў аказвае курэнне на арганізм чалавека, у тым ліку на арганізм падлеткаў. Заклікала ўдзельнікаў не ўжываць і электронныя цыгарэты, бо на першы погляд, забава з фруктовым араматызаваным дымам уяўляецца абсалютна бяскрыўднай, а на самай справе, гэта зусім не так.

Удзельнікі мерапрыемства ў Германавіцкай бібліятэцы

Выстава ў Германавіцкай бібліятэцы

Удзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у бліц-апытанні ”Курыць або не курыць“, падчас якога паказалі свае веды ў вобласці праблемы курэння.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выставай літаратуры ”Жыццё і так кароткае “, а таксама з выказваннямі знакамітых людзей пра шкоду ад курэння.

Бібліятэкар Велікасельскай сельскай бібліятэкі падчас урока здароўя ”Бросай курить – легче будет жить“ разам з падлеткамі разважалі аб тым, што такое пасіўнае курэнне, як шкодныя хімічныя рэчывы, якія знаходзяцца ў цыгарэтах, уздзейнічаюць на арганізм чалавека.

Удзельнікі мерапрыемства ў Велікасельскай бібліятэцы

 

Падчас мерапрыемства ”Скажи здоровью: ”Да!“, якое адбылося ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, падлеткі даведаліся аб страшных наступствах курэння, аб тым, што чалавек, які курыць, прыносіць шкоду не толькі сабе, але і акружаючым. Затым удзельнікі пазнаёміліся з прыказкамі аб шкодзе курэння, даведаліся пра вэйпы і іншыя электронныя прылады з відэароліка ”Что произойдёт с вашим телом, если курить вейп каждый день?“ і выказалі свае аргументы супраць курэння.

Мерапрыемства ў раённай бібліятэцы 1

Мерапрыемства ў раённай бібліятэцы 2

Мерапрыемства ў раённай бібліятэцы 3

У завяршэнні мерапрыемства бібліятэкар прапанавала ўсім разам гучна адказаць на пытанне: ”Што мы скажам курэнню?“ ( Скажам курэнню: ”НЕ!“).