• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-10-16

Зарегистрировалось:

53

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm

80 let

klich radzimy

Раённы семінар бібліятэкараў31 мая 2017 года на базе бібліятэк Станіславоўскага і Радзюкоўскага сельскіх Саветаў адбыўся выязны семінар бібліятэчных работнікаў раёна на тэму "Сельская бібліятэка - тэрыторыя для чытання і дасуга". Першым пунктам наведвання стала Пялікаўская бібліятэка-філіял № 35. Бібліятэкар гэтай установы Другакова Наталля падзялілася вопытам сваёй работы па краязнаўству. Наталля Уладзіміраўна пазнаёміла калег з жыццёвым і творчым шляхам нашага знакамітага земляка - народнага артыста Беларусі Паўла Дубашынскага і правяла экскурсію па міні-выставачнай зале бібліятэкі, дзе змешчаны карціны яшчэ адной нашай таленавітай зямлячкі Ванды Лагун.

Бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на тое, што на долю Ванды Лагун выпаў вельмі цяжкі лёс - у падлеткавым узросце жанчына стала інвалідам, не мела магчымасці рухацца. Але яна не губляла аптымізму і знайшла аддушыну ў творчасці: малявала карціны, пісала вершы. Дарэчы, некаторыя з іх былі прачытаны бібліятэкарамі.
Далей свае дзверы гасцінна расчыніла Васюкоўская бібліятэка-філіял № 9. Бібліятэкар Пагарэлава Алена правяла аглядную экскурсію па сваёй бібліятэцы, а затым пазнаёміла калег з дзейнасцю аматарскага аб'яднання для дзяцей "Натхненне". Гурток існуе пры бібліятэцы шосты год, на яго пасяджэннях хлопчыкі і дзяўчынкі займаюцца рознымі відамі рукадзелля. Гэта - арыгамі, квілінг, пляценне з бісеру, маляванне каляровай соллю. З 2016 года бібліятэка працуе па мэтавай праграме "Прыгожае чаруе назаўжды". Вырабы маленькіх майстроў вельмі гарманічна аздабляюць інтэр'ер бібліятэкі.
Бібліятэкар Радзюкоўскай бібліятэкі-філіяла № 36 Валянціна Абрамава прадставіла ўвазе калег візітку сваёй бібліятэкі, пазнаёміла з новымі кніжнымі выставамі. Завяршылася наведванне аграгарадка Радзюкі мерапрыемствам у мясцовым сельскім Доме культуры. На суд гледачоў, а трэба адзначыць, што іх сабралася шмат, гэта - бібліятэкары, настаўнікі Радзюкоўскай БШ і проста жыхары аграгарадка, была прадстаўлена прэзентацыя кнігі мясцовага пісьменніка Мікалая Грабянька "Одум".
У рамках выязнога семінара для бібліятэкараў раёна супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу далі метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі клубаў па інтарэсах у бібліятэцы, па распрацоўцы і стварэнню мультымедыйных прэзентацый і сцэнарыяў прэзентацыі кнігі.

Раённы семінар бібліятэкараўРаённы семінар бібліятэкараўРаённы семінар бібліятэкараў