• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2018-10-16

Зарегистрировалось:

53

 Мы в социальных сетях 

 

nlbby1

vlib by

v rcpi

sh ispolkom

sm

80 let

klich radzimy

"Памятаць аб мінулым - думаць пра будучыню"Пад такой назвай у дзіцячай бібліятэцы 26 красавіка адбылася гадзіна памяці да дня Чарнобыльскай трагедыі. Пра самую глабальную катастрофу канца мінулага стагоддзя вучням 9 Б класа Шаркаўшчынскай СШ № 1 расказалі бібліятэкар Людміла Аляксандраўна Казіцкая і падпалкоўнік у адстаўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Іосіфавіч Гуляшка, які разам з іншымі нашымі землякамі быў накіраваны на забруджаную тэрыторыю ў якасці ліквідатара Чарнобыльскай аварыі.

-Такія сустрэчы даюць магчымаць старшакласнікам даведацца пра подзвіг людзей, якія ўжо ў мірны час рызыкавалі жыццём і не пабаяліся адправіцца на ліквідацыю тэхнагеннай катастрофы,- адзначыла вядучая мерапрыемства Людміла Аляксандраўна. — У няпросты перыяд, калі ад дзеянняў ліквідатараў залежаў далейшы лёс краіны, людзі аб’ядналіся. Яны не разгубіліся, не думалі пра сябе, а выконвалі свой доўг перад радзімай, думалі пра будучыню, сваіх дзяцей і пра нашу краіну. Ёсць у нашага народа такая незвычайная рыса характару, якой варта ганарыцца ўсім нам, беларусам. І, безумоўна, быць удзячнымі ўсім ліквідатарам Чарнобыльскай трагедыі, якія зрабілі ўсё магчымае, каб засцерагчы краіну ад радыяцыі.
Віктар Іосіфавіч Гуляшка ў 1987 годзе, праз год пасля выбуху, быў накіраваны ў Хойніцкі, а затым у Веткаўскі раёны, як ліквідатар наступстваў Чарнобыльскай аварыі. На забруджанай тэрыторыі, у 28 кіламетрах ад Чарнобыля, мужчына прабыў звыш чатырох месяцаў.
"Памятаць аб мінулым - думаць пра будучыню"— Разам з іншымі ліквідатарамі займаліся дэзактывацыяй шкодных рэчываў, спецыяльнымі растворамі мылі дамы дахі, зразалі верхні слой глебы, засыпалі студні, выконвалі некаторую іншую неабходную працу. Мы ведалі, што акрамя нас, гэтага ніхто не зробіць і адчувалі вялікую адказнасць, якая на нас была ўскладзена. Інакш і нельга было, гледзячы на трагедыю мясцовых жыхароў, якія пакідалі свае прыгожыя дамы, а тыя, хто заставаўся. з вялікай удзячнасцю і цеплынёй адносіліся да ўсіх, хто прыйшоў на дапамогу. Чарнобыль,безумоўна, паўплываў і на мой лёс. Пабываўшы на забруджанай тэрыторыі, я і вырашыў звязаць свой лёс з прафесіяй выратавальніка. І калі вярнуўся дадому, у 1987 годзе паступіў у Іванаўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча, аб чым потым ніколі не пашкадаваў. А дзеці, моладзь, усе астатнія пакаленні, вядома ж, павінны памятаць пра гэту трагедыю, заўсёды з вялікай адказнасцю адносіцца да сваёй працы і выканання прафесійных абавязкаў, каб усведамляць той факт, што некаторыя памылкі могуць каштаваць вельмі дорага. Чарнобыльская трагедыя таму пасведчанне.
"Памятаць аб мінулым - думаць пра будучыню"Падчас мерапрыемства дзеці паглядзелі дакументальны фільм пра тэхнагенную катастрофу 1986 года і яе верагодныя прычыны ўзнікнення, паслухалі выступленні ўдзельнікаў мерапрыемства. Некалькі музычных нумароў для ўсіх прысутных выканала дачка Віктара Іосіфавіча Гуляшкі, Елізавета — вучаніца 11 класа Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2. Сваю далейшую вучобу дзяўчына таксама хоча звязаць з ваеннай службай,бо прыклад бацькі заўсёды быў перад вачамі.